ТОП просматриваемых книг сайта:
Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Читать онлайн.Название Знак Вялікага магістра
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-45-7
Автор произведения Вольга Іпатава
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– Праўда, ты яшчэ не гаспадар Масковіі, і невядома, ці я дачакаюся твайго княжання на Маскве, але дачку маю ты мусіш берагчы! Яна, каб была мужчынам, мяне б пераўзышла!
(Васіль праз усё жыццё не забываўся, як Вітаўт прымаў яго, і многіх спрэчак у будучыя гады паміж Масквой і Вільняй пазбеглі зяць і цесць, хаця варагаванне краінаў нарастала ўжо незалежна ад іх саміх: расла Масковія, патрабавала новых прастораў і людзей. Соф’я ж (так распарадзілася Гісторыя) нарадзіла спадчынніка маскоўскага княства і пасля ранняй смерці мужа заўсёды была поруч з сынам. Калі супернікі-родзічы асляпілі сына, не дала яму ўпасці ў адчай і нават, у яго адсутнасьць, здолела выратаваць Маскву ад татараў, арганізаваўшы магутную абарону гораду, хаця тады ёй было за восемдзясят).
Неспадзяванка
…Праз колькі гадзінаў пасля таго палявання па дарозе на Кракаў ужо ляцеў непрыкметны, бедна апрануты луцкі месціч. Калі б хто абшукаў яго, то нічога падазронага не знайшоў бы: ну едзе і едзе сабе кудысьці чалавеча… А між тым вёз ён надзвычай важнае паведамленне аб тым, пра што хутка даведаюцца ў многіх дзяржавах, а менавіта навіну аб заручынах маскоўскага княжыча з дачкой Вітаўта. Навіна была сапраўды надзвычай важнай, таму, калі пасланец перасёк памежжа, ён пакінуў загнанага каня ў мястэчку, а сам перасеў на новага. Таму ўсяго праз чатыры дні данясенне аб тым было дастаўленае польскаму каралю.
Ягайла, дазнаўшыся аб заручынах, болей не сумняваўся: Вітаўт напраўду рыхтуецца да вайны. Масковія пасля перамогі на Куліковым полі падымаецца, яна можа даць такому блізкаму родзічу патрэбную колькасць вояў, спадзеючыся перахапіць Вітаўтавы землі пасля ягонай смерці. Праўда, у князя ёсць двое сыноў, але ж, магчыма, знойдзецца нешта і для Масквы. А гэта ўжо справа яго, Ягайлы. Бо найперш цэласнасць Княства – галоўны клопат вялікага князя і гаспадара ўсіх яго земляў.
Дарэмна многія праваслаўныя баяры голасна папракаюць яго, караля, у тым, што ён падпісаў у Крэве саюз з палякамі і тым нібыта інкарпараваў, уцялесніў свае землі ў склад чужой дзяржавы. Але унія 1385 году найперш выгадная Княству: яно зараз больш магутнае за Польшчу, якой мацней пагражаюць крыжакі, і, калі павесці справу так, як думаецца, магчыма, яго нашчадкі будуць каранавацца ў Вільні, а не ў Кракаве, і цэнтр адзінай дзяржавы будзе не тут. Таму ён не хацеў аб тым радзіцца з найвышэйшымі панамі Польшчы. Найперш трэба было рыхтаваць да чарговага змагання Літву. І, вядома, крыжакоў. З імі лягчэй дамовіцца. За кавалак Княства, напрыклад, родавую Вітаўтаву Жмудзь, яны гатовыя будуць дапамагчы. Калі Вітаўт не апярэдзіць яго і не прапануе тую ж Жмудзь за дапамогу яму самому… “Гэта ўжо занадта! – думаў Ягайла, і злосць закіпала ў ім, як вада ў вялікім катле. – Мала таго, што ён украў скарб баярына, завешчаны мне, дык яшчэ і сасватаў Соф’ю за маскоўскага княжыча, каб заручыцца падтрымкай Масквы! Вядома ж, прымусіў ці ўгаварыў таго маладога дурня не хто іншы, як Вітаўт. І ўсё гэта – змова, не што іншае! Змова за маёй спіной!” Разлютаваны, ён не заўважаў, што, не