ТОП просматриваемых книг сайта:
Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)
Читать онлайн.Название Сакрамэнта
Год выпуска 2010
isbn 978-985-6887-77-5
Автор произведения Галіна (Галіна Багданава)
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Ад жабрака ці люмпена няма чаго чакаць шчодрасці. Шчодрым можа быць (альбо не быць – усё залежыць ад узроўню культуры), толькі той, каму ёсць чым падзяліцца, апроч ланцугоў. І ў кінатэатры «Кастрычнік» былі дні, калі ён гасцінна расчыняў дзверы перад інвалідамі, пенсіянерамі, жабракамі. Іх шчодра кармілі, а потым паказвалі стужкі мінулых гадоў. У асноўным пра рэвалюцыю і вайну. І расчуленыя пажылыя людзі ўспаміналі, што раз ці два за жыццё ўжо перажывалі і голад, і холад, намазвалі на хлеб вось гэты падобны на гуталін нямецкі маргарын, сядзелі ў хатах у паліто і валёнках. І цяпер, дасць Бог, неяк перажывуць.
Але ў хуткім часе на гэтыя дабрачынныя вечарыны і ранішнікі ў кінатэатр «Кастрычнік» пачалі прыходзіць і маладыя. Пераважна настаўнікі, урачы, навукоўцы, акцёры, літаратары… Яны прыходзілі сем’ямі. Спачатку вельмі інтэлігентна елі бутэрброды з ікрой, балыком, вінаград, апельсіны. Пілі – «Ну бакал шампанскага, ці вось, калі можна, лепш шкляначку соку…» Але, зразумеўшы, што тут колькі не еш, колькі ні пі, прынясуць яшчэ, спяшаліся зараз пакаштаваць усяго. І віскі, і джыну, і шчэ вунь таго рубінавага французскага віна. Яны пілі, хмялелі і быццам размарожваліся, рабіліся, як раней, вясёлымі і гаманкімі. Складалі ў пакеты недаедзены вінаград і апельсіны. Цукеркі запіхвалі ў кішэні. Сабе і дзецям. А дзеці вырываліся, беглі ў прыбіральню. Там у кране заўжды была гарачая вада. І можна было гадзінамі стаяць і грэць анямелыя ад холаду рукі.
А сп’янелым бацькам тым часам проста тут, за столікамі паказвалі фільмы. І яны, хто з бакалам шампанскага, хто з бутэрбродам, прагна ўглядаліся у залюстроўе экрана, дзе цёплы ветрык расхінаў блакітныя фіранкі і меладычна пазвоньвала крыштальная люстра… Элегантная маладая настаўніца мякка ступала па пухнатым дыване і брала з паліцы томік Пушкіна. Сп’янелыя бацькі доўга спрачаліся, хто такі Пушкін, і папракалі адно аднаго, як можна было забыцца, што на вокны трэба вешаць фіранкі, на падлогу – класці дыван, а лямпачку Ільіча варта закрыць ну калі не люстраю, дык хаця б плафонам, а не старою газетай. Хоць усё роўна, колькі ні працуй, грошай ледзь хапае на ежу.
У далёкім кутку спінаю да экрана адна за столікам сядзела немаладая ўжо, падобна, цяжарная жанчына. І безнадзейна, горка глядзела на шклянку вішнёвага соку і недаедзены бутэрброд, густа намазаны маслам і чорнаю ікрою. Хоць было горача, і многія сядзелі нават у тэнісках і сарафаніках, яна не здымала, а толькі расшпіліла сваё заношанае, аздобенае зрудзелым пясцом паліто. Ніхто не звяртаў увагі, а яна пачула, убачыла. Толькі што за стойкай бармэна ўключыўся, запрацаваў тэлевізар, і размаляваная лялька зачытала новую пастанову, якая да асобага распараджэння забараняла гараджанкам нараджаць дзяцей. Ці тое зза недаядання, ці тое зза стрэсу ў арганізме жанчын адбыліся нейкія непапраўныя змены, і за