Скачать книгу

П. Б. Шэлі, працы нямецкіх рамантыкаў), По выказвае шэраг новых ідэяў, актуальнасць якіх была ўсвядомленая толькі пакаленнем сімвалістаў (Ш. Бадлер, П. Валеры, В. Брусаў, К. Бальмонт).

      Перш за ўсё найвышэйшай і адзінай мэтай Паэзіі По называе Прыгажосць: «Толькі ў сузіранні прыўкраснага мы здольныя адчуць узвышанае задавальненне ці ўзрушэнне душы, якое мы называем паэтычным пачуццём і якое вельмі лёгка адрозніць ад ісціны, што прыносіць задавальненне розуму, ці ад жарсці, што хвалюе сэрца».[1] Варта адзначыць, што пад словам «праўда» ў сваім артыкуле По разумее перадусім разумовыя догмы, дзеля дасягнення якіх «мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бязжарснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму». Такім чынам, выказванне По не супярэчыць рамантычнаму тэзісу пра тоеснасць красы і праўды (Дж. Кітс), але ўдакладняе яго з пазіцыяў амерыканскае рэчаіснасці, якая звязвае панятак праўды з догмамі маралі. Раздзяляючы «свет розуму» (the world of mind) на тры складнікі – чысты інтэлект (Pure Intellect), густ (Taste) і маральнае пачуццё (Moral Sense), По змяшчае густ пасярэдзіне: «розум мае дачыненне да ісціны, <…> густ паведамляе нам пра прыгожае, а маральнасць клапоціцца пра абавязак».

      Як рамантык По не зводзіць уяўленне пра Прыгажосць да прыгожых формаў, што выключае саму магчымасць суаднясення ягонае паэзіі з фармалісцкімі тэндэнцыямі ў сімвалізме або эстэтызме. «Як лілея адбіваецца ў возеры, а вочы Амарыліс – у люстэрку, так і вуснае ці пісьмовае ўзнаўленне гэтых формаў, гукаў, колераў, пахаў і адчуванняў падвойвае крыніцу асалоды. Аднак, – дадае По, – такое паўтарэнне не ёсць яшчэ паэзіяй».

      «Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю ці жывой праўдападобнасцю ўзнаўлення, пра вобразы, гукі, водары і пачуцці, дасягальныя для яго, як і любога іншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне. У далечыні ўсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеў дасягнуць». Гэтым «чымсьці» По называе скіраванасць да вечнасці. Гэта «імкненне матылька да зораў. Гэта не проста спасціжэнне прыгажосці наўкола нас, гэта і адчайная спроба дасягнуць прыгажосці вышняй». Асноўнай якасцю сапраўднага паэтычнага пачуцця, прысутнасць якога можна заўважыць не толькі ў слоўнай творчасці, але і ў разнастайных іншых мастацтвах – жывапісе, скульптуры, архітэктуры, танцы, музыцы, садова-паркавым мастацтве, – По лічыць любоў да ўзвышана прыўкрасных з’яваў: «Жаданне спасцігнуць незямную прыгажосць, гэтае жаданне душаў адмысловага складу, і дало свету ўсё тое, што ён мог адразу і зразумець, і назваць паэтычным».

      Канцэпцыя паэтычнага і прыўкраснага ў По прапануе ў якасці ідэальнай тэмы верша тугу па страчанай каханай, чыё з’яўленне толькі на імгненне асвятляе жыццё паэта радасцю далучэння да вечнасці.

      Разважаючы пра форму верша, По прапануе правілы арганізацыі паэтычнага тэксту, абумоўленыя неабходнасцю выклікаць у чытача цэласнае ўражанне ад верша. У сувязі з гэтым ідэальны верш не павінен быць занадта доўгім,

Скачать книгу


<p>1</p>

Тут і далей эсэ «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі» цытуюцца ў перакладзе Ганны Янкута.