ТОП просматриваемых книг сайта:
1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Читать онлайн.Название 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Год выпуска 2014
isbn 978-985-99340-2-5
Автор произведения Анатоль Трафімчык
Жанр История
Издательство Электронная книгарня
Але ў канцы 1918 г., пасля рэвалюцыі ў Германіі, бальшавіцкая Расія гэтую дамову дэнансавала. Для дзеячаў БНР, асабліва з улікам прынятых бальшавікамі актаў адносна дзяржаўнага самавызначэння народаў, склалася спрыяльная прававая сітуацыя. 29 лістапада 1918 г., калі на пераважнай частцы Беларусі не было аніякай улады, яны прынялі IV Устаўную грамату БНР, якая паўторна дэкларавала незалежнасць і самастойнасць беларускай дзяржавы. Аднак бальшавікі нават не звярнулі ўвагі на не падмацаваны ваеннай сілай голас маладой рэспублікі.
Тым не менш у канчатковым выніку БНР прымушала лічыцца з сабою ўсіх суседзяў. У першую чаргу гэта датычыцца панскай Польшчы і бальшавіцкай Расіі, якія фактычна прызналі БНР у 1918 г. Аб гэтым згадваў старшыня польскай дэлегацыі ў сваёй заяве на пасяджэнні Галоўнай камісіі мірнай канферэнцыі 4 кастрычніка 1920 г.:
«Польская Республика, не ожидая шагов со стороны России, признала независимость Литвы, Украины и Белоруссии».
У дэкларацыі расійскай дэлегацыі на той жа канферэнцыі ад 24 лістапада 1920 г. казалася пра прызнанне Расіяй незалежнасці Беларусі яшчэ ў 1918 г. Ёсць і юрыдычныя дакументы, якія сведчаць аб прызнанні ўрадам РСФСР на прававым узроўні прадстаўнікоў БНР. Паводле беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, бальшавікі ў Маскве вымушаны былі лічыцца з трэцяй Устаўной Граматай да народаў Беларусі, а ў лістападзе 1918 г. урад Леніна нават спрабаваў дамовіцца з тагачасным урадам БНР на чале з Антонам Луцкевічам, але потым спыніў перамовы.
Урад Украінскай Народнай Рэспублікі прызнаваў Беларусь фактычна, але адмовіўся прызнаць яе дзяржаўнасць de iure, спасылаючыся на ўмовы Брэсцкай мірнай дамовы. Сапраўды, украінскія палітыкі глядзелі на нас найбольш раўнапраўна. Логіка зразумелая: пры прызнанні суверэнітэту больш слабой краіны (а такой з’яўлялася БНР у параўнанні з украінскімі дзяржаўніцкімі праектамі) мацнейшай суседцы было лягчэй адстаяць уласную дзяржаўнасць. Іншымі словамі, без суверэнітэту Беларусі быў немагчымы і аналагічны дзяржаўны фармат Украіны.
Вясной 1918 г. прадстаўнікі БНР і Украінскай Народнай Рэспублікі нават селі за стол перамоў, каб абмеркаваць агульную мяжу. Праўда, украінцы імкнуліся далучыць ледзь не ўсё Беларускае Палессе. Ключ да вытлумачэння тагачаснай украінскай пазіцыі адшукваецца ў першакрыніцах – пратаколах беларуска-ўкраінскіх перамоў, падчас якіх старшыня дэлегацыі УНР Анастас Ліхнякевіч патлумачыў прычыну катэгарычных прэтэнзій Украіны на Палессе ад Брэста да Гомеля:
«Лінія чыгункі Пінск—Гомель можа быць украінскай –