ТОП просматриваемых книг сайта:
1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Читать онлайн.Название 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Год выпуска 2014
isbn 978-985-99340-2-5
Автор произведения Анатоль Трафімчык
Жанр История
Издательство Электронная книгарня
У той жа час ніводзін з бакоў не атрымаў і сакрушальнага паражэння ў барацьбе, якая пасля Рыгі не скончылася, а толькі прыпыніла сваю актыўную фазу, што сведчыла аб магчымым вырашэнні праблемы ў бліжэйшай будучыні.
У тым, што Беларусь не толькі не знікла з геаграфічнай мапы, але ў 1920-х гг. павялічыла свае адміністрацыйныя межы як Савецкая Рэспубліка, немалаважную ролю адыграла менавіта Рыжская дамова. Не было б яе, наўрад ці Крэмль пайшоў бы на павелічэнне тэрыторыі БССР. Не было б яе, беларуская эліта была б знішчана ў 1930-я гг. дашчэнту – дзякуючы ж падзелу краіны па заходні бок мяжы заставаўся значны палітычны і культурны асяродак беларускіх нацыянальных сіл. Не было б яе, ці атрымала б у рэшце рэшт сённяшняя Беларусь суверэннасць? Ці не была б яна паглынута Імперыяй, як Карэла-Фінская ССР, якая не выканала сваёй гістарычнай місіі ў распаўсюджванні сусветнай рэвалюцыі?
Развіваючы думку глыбей, можна зусім прыйсці да высновы, што падзел Беларусі ў 1921 г. стаў у пэўным сэнсе карысным для будучыні краіны, а Рыжская дамова наогул аказалася выратаваннем для яе. Па вялікім рахунку, Беларусь у новай і найноўшай сусветнай гісторыі паўстала як такая менавіта паміж дзвюх варожых сіл і нават у многім дзякуючы ім. Калі б адна з іх знікла, то верагоднасць знікнення – праз паглынанне / асіміляцыю – усёй Беларусі, відавочна, рэзка б узрасла. Да таго ж, як заўважыў выбітны знаўца гісторыі і культуры міжваеннай Заходняй Беларусі Арсень Ліс, падзел зусім не азначаў спынення кансалідацыі беларускага народа, нацыянальная ідэя працягвала эвалюцыянаваць.
Такім чынам, да Першай сусветнай вайны Беларусь акрэслівалася толькі ў этнічным і лінгвістычным плане. Ваенныя падзеі вынеслі паняцце Беларусі ў плоскасць палітычную. Аднак палітычнае акрэсленне на паперы (мапах) не азначала рэалізацыі гэтых тэорый у рэчаіснасці. А, па вялікім рахунку, усе папярэднія лакалізацыі Беларусі (да Рыжскай мірнай дамовы) заставаліся толькі тэарэтычнымі.
Пералічым іх:
• БНР (сакавік 1918 г.),
• БССР у першым абвяшчэнні з пяццю губернямі ў складзе (1 студзеня 1919 г.),
• БССР у першым абвяшчэнні з дзвюма губернямі ў складзе (16 студзеня 1919 г.),
• ССР ЛітБел (27 лютага 1919 г.),
• ССРБ / БССР (31 ліпеня 1920 г.).
Пераўладкаванне, якое адбылося ў выніку Першай сусветнай вайны, не толькі змяніла