ТОП просматриваемых книг сайта:
Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Читать онлайн.Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Вітаўт адчуваў сябе крыху зьбянтэжаным. Сяньня быў 26 дзень яго нараджэння. Чароўны час супержыцьця імкліва ляцеў, між тым бракавала патрэбнай якасьці існавання. Патрэбен быў скок у сьвядомасьці, нейкі новы дыскурс у новым накірунку.
Пакрысе Вітаўт, яшчэ покуль малады чалавек, сасьпеў да высновы, што яму трэба тэрмінова жаніцца. Менавіта цяпер Вітаўт пакутліва вырашаў, як і з кім ажыцявіць гэну адметную і няпростую падзею. Урэшце гэта такое складанае для мужчыны жыцьцёвае пакліканьне, калі ён раптам досыць ясна разумее, што сутнасьць быцьця недасяжна, што адкладваць надалей з гэтым пытаннем небясьпечна, і што пара, брат, жаніцца, запрагацца і цягнуць уласны сямейны воз.
Па рознаму жэняцца людзі. Іншага жанілка прымушае нечакана стаць сямейным чалавекам. Ён яшчэ не пасьпее і агледзецца вакол, адчуць волю, набыць уласны розум, спланаваць жыцьцёвую хаду, а ўжо зацугляны, зьвязаны, скручаны, прымусова абстаўлены з усіх бакоў рознымі дзіўнымі дачыненьнямі і варункамі, так што крок убок лічыцца злачынствам і выклікае лямант усёй жончынай радні. Глядзіць такі жанішок на жаночую асобу, такую ж несьвядомую, як сам, і верыць, што яна сапраўды непаўторная і вартая. Прынамсі рана ці позна гэны чад і атрута праходзяць і тады, гэткі, ўжо сталы мужык, спрабуе ўзяць у жыцьці рэванш. Бывае што і бярэ, але рэдка.
Мінулае заўсёды дае адказы на жыцьцёвыя пытанні. Дастакова пагартаць старонкі праляцелых гадоў і можна знайсьці адказ на любое пытанне. Год назад Вітаўт трагічна памыліўся, сам выпусьціў сваю жар-птушку. Тады ён з вясны ўсяго на тры-чатыры месяцы паехаў у Расею, хацеў зарабіць на легкавік. Прыехаў пад восень, а ягоная каханая ўжо замужам, і паглядае сваімі сінімі пырскамі з-за мужняга пляча, а перад Вітаўтам стаіць гэткі ўпэўнены чарнавокі паўднёвы чалавек па прозвішчу Мінасян і так непахісна, хоць стаў яго на месца дубовай шулы, цьвердзіць: «Ізвіні, дарагой. Любоў у нас. Сэм'я. Заходы, дарагой, гостэм будэш.»
Абышоў Вітаўт гэтую дубовую шулу, зірнуў у вінаватыя вочы некалі каханай. І ўвесь сусьвет пахіснуўся перад ім, і ў адзін міг крыштальны гмах мроі разбурыўся і ён грукнуўся з вышыні на цьвёрды і жорсткі грунт рэчаіснасьці.
Прайшоў год, рана з цяжкасьцю загаілася. Між тым нявырашанае пытаньне сяньня паўставала ва ўвесь рост. Ён, у каторы ўжо раз, у душы зайздросціў жанчынам, якія пры любым раскладзе маглі нарадзіць ад любімага чалавека дзяцей і потым усё астатняе жыцьцё ўвасобіць сваё Каханне у сваіх дзецях… І вось зараз Вітаўт псаваў