ТОП просматриваемых книг сайта:
Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Читать онлайн.Название Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-7119-99-8
Автор произведения Артур Конан Дойл
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Электронная книгарня
Я з вялікай цікавасцю выслухаў усё, што з уласцівым яму ўменнем быць дарэшты зразумелым расказаў Шэрлак Холмс. Нягледзячы на тое, што пра большасць фактаў я ведаў і раней, дагэтуль мне было няясна, што з усяго гэтага найважнейшае і як адно звязанае з іншым.
– Ці магчыма такое, што рэзаную рану Стрэйкер нанёс сабе сам, калі біўся ў канвульсіях, якія наступнічаюць любому мазгавому пашкоджанню? – спытаў я.
– Гэта не толькі магчыма – з вялікай імавернасцю так і здарылася, – адказаў Холмс. – І ў такім выпадку адпадае адзін з галоўных закідаў абвінавачанаму.
– Але я ўсё адно не разумею, якую версію можа высунуць паліцыя.
– Баюся, што якую б версію ні прапанавалі мы, у паліцыі будуць сур’ёзныя пярэчанні. Яны мяркуюць, што Фіцрой Сімпсан, падсыпаўшы вартаўніку наркотык і неяк займеўшы дублікат ключа, адамкнуў дзверы стайні і вывеў каня, каб яго выкрасці. Аброць адсутнічае, так што Сімпсан мусіў надзець яе на яго. Потым, пакінуўшы дзверы адчыненымі, ён павёў каня праз тарфянікі, дзе альбо выпадкова сустрэў трэнера, альбо той дагнаў яго. Далей зразумела. Сімпсан выбівае мазгі трэнеру сваім цяжкім кіем без аніякага пашкоджання ножыкам, якім абараняўся Стрэйкер, а потым заводзіць каня ў сакрэтную схованку, ці, можа быць, конь кінуўся прэч падчас бойкі і цяпер бадзяецца дзесьці на тарфяніках. Так уяўляе сабе карціну паліцыя, і, як бы неверагодна яна ні выглядала, усе астатнія тлумачэнні падаюцца яшчэ больш неверагоднымі. Тым не менш на месцы я збіраюся вельмі хутка спраўдзіць магчымасць такога развіцця падзей, а пакуль не бачу, як мы можам прасунуцца наперад