Скачать книгу

паводзін, адчуць гаркату страты – але не, нішто не адгукалася ўсярэдзіне. Мяне напаўняла адчуванне дзіўнай лёгкасці і пустэчы – а з прычыны гэтага, прыемнага спакою. Я перастала прагнуць сустрэчы з імі абодвума, і ў адзін выдатны вечар села ў трамвай каля вакзала без жаднай задняй думкі.

      Вось здорава – паставілі елку. Нарэшце нейкае падабенства да святочнага настрою – хоць снегу дагэтуль не было, проста вечна вільготныя тратуары і шэрае стомленае неба, і такі ва ўсім выраз, накшталт: «Зараз-зараз!». Хоць гэта дагодлівае «зараз» у выглядзе дзвюх самотных сняжынак і халаднаватага ветрыка было шчырым фальшам. Але нічога, на маім настроі гэта ніяк не адбівалася. Я ж толькі што здала ангельскую ды атрымала найвышэйшы бал, чым яшчэ раз аспрэчыла гэту недарэчную заклапочанасць сябровак – ха! Было выдатна ўключыць свінг, заплюшчыць вочы і расставіць зручней ногі, таму што пакуль я нікому не замінала.

      Ізноў краявіды за акном, канцэртная зала, звязаная з вялікім мноствам захапляльных успамінаў, і зноў – хваля эйфарыі. Вострае, надзіва выразна абмаляванае ўсведамленне рэальнасці ўсіх маіх летуценняў. І не простае як магчымасць – а як голас, што шэпча проста ў вуха, як рука, што працягвае ключ ад запаветных дзвярэй альбо пляскае па плячы…

      У плячо мяне і праўда пхнулі. Праз хвалі заліхвацкай мелодыі давялося вынырнуць у вульгарную рэальнасць. І выявіць, што двое не зусім цвярозых маладых людзей вядуць ажыўленую гутарку проста ў мяне над галавой, ды прытым робяць дзіўныя рухі. Блізкі быў апрануты ў рудую, як прусак, куртку і вывараныя джынсы, у руцэ трымаў празрысты зялёны пакет – іншых падрабязнасцей я не ведала, таму што вачэй не ўздымала. Ён раз-пораз навальваўся і пхаў мяне ў плячо сцягном, а яшчэ ўвесь час чапаў мае ногі (ужо акуратна падабраныя!) сваімі ластамі – яму, бачыце, мала было проста стаяць у трамваі, трэба было «элегантна» закідваць нагу за нагу. Прытым ногі ён змяняў кожныя паўхвіліны: пэўна, што яму і ў галаву не прыходзіла прычына няўстойлівасці («гэта не я п’яны, гэта падлога зыбаецца»). Я доўга дзівілася; па прыроднай сарамлівасці абурацца не хацела і рабіла выгляд, што не зважаю. Аднак да плошчы Якуба Коласа гэты юнак падшафэ мне канчаткова надакучыў. «Ды перастань ты грэбці каля мяне нагамі, алень!» – зласліва падумала я.

      Не вытрымала, устала і пайшла, прадзіраючыся да месца, якое вызвалілася злева спераду. Там нейкі пенсіянер сядзеў ля акна і чытаў таўшчэзную кнігу, разгарнуўшы на сярэдзіне.

      І тут мая пераможная пасляэкзаменацыйная дабрадушнасць знікла – яе выцесніла сумесь жаху і захаплення. Што б там ні было, цяжка апісаць гэта пачуццё – ногі ў мяне сталі ватнымі. Проста каля кабіны кіроўцы, пільна гледзячы на мяне, стаяў экс-прэзідэнт. Вочы яго за тоўстымі шкельцамі акуляраў прыжмурыліся, вусны пад пухнатымі вусамі рызеншнаўцара крануў цень усмешкі – як пакутліва было разгадваць выраз яго твару, мучыцца здагадкамі, што ж ён адчувае і чаму – не, навошта зараз так глядзіць на мяне. Потым на імгненне адбыўся прыліў глыбокай павагі і цягі – гарачай хваляй. І тут мая псіхіка канчаткова завісла, я была

Скачать книгу