Скачать книгу

летніку, недахопу ў настольных гульнях не было і тут. У дадатак Пэтэр быў вялікім знаўцам ня толькі індыйскай, але й расейскай культуры (прынамсі, у параўнаньні са мною) і нават любоўна называў мяне «Платонавым». Дзякуючы яму ў мяне значна палепшылася як чэхаславацкая, так беларасейская мовы – настолькі, што я мог дазволіць сабе запісацца ў лягерную бібліятэку й атрымаць пасьведчаньне чытача нумар два (нумарам адзін быў сам Пэтэр). З Дыназаўрам я сябраваў збольшага таму, што зь ім сябраваў Пэтэр і варагавалі астатнія. Што да расейскай пары каханкаў, дык тая наагул мяне фактычна ўсынавіла, і на працягу ўсяе лягернай зьмены я карыстаўся тым, што яны жылі ў пяціпавярховым доме – гэта значыць, перадусім іхным асобным, некалі афіцэрскім душам. Такога, мушу сказаць, нават у нашым менскім інтэрнаце не было! – а нічога большага я ад жыцьця й не патрабаваў: абы не было, як у менскім інтэрнаце.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Існуе думка, што апошнія два словы, насамрэч – ня аўтарава самахарактарыстыка, а прысьвячэньне. (Тут і далей камэнтары Макса Шчура.)

      2

      Паводле адзінага камэнтара, зробленага да твору самім аўтарам (у лісьце, які суправаджаў адзіную вядомую нам электронную вэрсію «Ўпырхлікаў», разасланую мэйлам), у слове «мужычкі» націск павінен падаць на «ы», а не на «і» – то бок слова, як ні сьмешна, ёсьць зваротам да асоб жаночага роду, а не мужчынскага. Каго прадмоўца мае на ўвазе пад «мужЫчкамі», не зусім ясна.

      3

      Пэрформэрам быў тагачасны кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі І. Ціцянкоў.

      4

      Магчыма, Андрусь намякае тут на адзіную ў свой час у Менску анархісцкую групоўку «Чырвоны Жонд», да якой мы зь ім абодва належалі.

      5

      Вядзецца пра Сяргея Міхалкова, дзіцячага паэта й бацьку двух дарослых кінарэжысёраў.

      6

      Сям’я Авечкіных – савецкі музычны калектыў, які спыніў існаваньне ў 1988 г. у выніку няўдалай спробы ўгону самалёта на Захад. Ніякага дачыненьня да вядомага расейскага хакеіста ня мае.

      7

      «Толькі для белых» (анг.)

      8

      Сапраўднае прозьвішча першага прэзыдэнта Армэніі – Тэр-Петрасян.

      9

      Уладзімір Мэчыяр, аўтарытарны прэм’ер Славаччыны ў 1990–1998 гадах – цяпер проста ў гадах.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASABIAAD/2wBDAAIBAQIBAQICAgICAgICAwUDAwMDAwYEBAMFBwYHBwcGBwcICQsJCAgKCAcHCg0KCgsMDAwMBwkODw0MDgsMDAz/wgALCANQAlgBAREA/8QAHQABAAICAwEBAAAAAAAAAAAAAAYHBQgCAwQBCf/aAAgBAQAAAAHf4AAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAA

Скачать книгу