ТОП просматриваемых книг сайта:
Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова
Читать онлайн.Название Гняздо-2 (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7021-99-4
Автор произведения Паліна Качаткова
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Але гэта ўжо ў Вільні.
А перад гэтым было жаданне адпачыць.
Пашырыць прастору.
Летнія віленскія канікулы я сабе прыдумала сама.
З Мінска ў Вільню – на аўтобусе, не на цягніку. Аўтобус – там ёсць магчымасць заняць месца так, каб побач ніхто не сядзеў, каб ніхто не лез, каб ніхто не задаваў пытанняў. У аўтобусе, які ідзе на Вільню, лягчэй застацца незаўважанаю. Выбіраю аўтобус.
Дарога маляўнічая і падзяляецца на два этапы: да Ашмянаў і пасля Ашмянаў.
Кожны раз уражвае колькасць паветра ў вежах касцёла ў Ашмянах.
І неба мяняецца пасля Ашмянаў, як пад’язджаеш да Вільні.
Вільня. Час, калі квітнее ліпа. Дожджык. Вільгаць. Мокрая дахоўка. Бліскучы брук – чорны, чырвоны, ружовы.
Людзі, якія жылі ў Вільні раней, пра іх ведаеш з кніг і чужых успамінаў. Свае ўспаміны пра людзей, якія жылі ў Вільні, і ўжо не жывуць тут, і наогул не жывуць… Нідзе. І застаецца толькі спадзявацца на жыццё вечнае.
І не ўсе анёлы на дахах адразу бываюць заўважныя. Каб убачыць таго, што не бачна было раней, трэба глядзець на купалы і шпілі. І тады – глядзіш і бачыш анёла на касцёле святой Тэрэзы. Трэба зварочваць на вуліцы, на якія звычайна не звяртаеш увагі і праходзіш звыклымі шляхамі. А звыклыя шляхі ёсць і ў Вільні. Пачынаецца дождж. Ціхі, цёплы, пасля – цёплы, але моцны і без пяшчоты. Адскокваеш ад водных плыняў пад балкон, але вада падае, і ад ветру залівае пад балконы, мушу з-пад балкона перабегчы ў бліжэйшую краму.
Маленькая крама. Гэта адзін з віленскіх сэканд-хэндаў – не той, што Нumana, якая працуе па гуманітарнай праграме «Людзі людзям»: набудзеш рэч – і накорміш галодных на афрыканскім кантыненце. Дык не ў такі сэканд «людзі людзям» я зайшла, а ў прыватны, на вуліцы Sodu.
Спытала, ці ёсць адзенне вялікіх памераў, і мне ветліва адказалі:
– Вельмі шмат у нас такога адзення, якое вам падыдзе.
І вось тут і адбылася размова пра адзенне і жанчыну, якая любіла прыгожа апранацца. А цяпер вось яе адзенне тут, у сэкандзе на вуліцы Sodu.
Я спытала:
– Што адбылося?
– Адна жанчына вельмі схуднела і здае вопратку. Калі набудзеце, то дапаможаце ёй. Яна здае адзенне, каб жыць – набываць ежу і плаціць за кватэру.
– Чаму схуднела?
– У яе памерлі бацькі. Яна жыла з імі, вельмі любіла добра апранацца. Ёй падабалася выглядаць прыгожа. Калі бацькі ў яе памерлі, яна пачала здаваць нам тое, што ў яе ў шафах.
– А колькі ёй гадоў?
– За пяцьдзясят… Можа, пяцьдзясят пяць ці пяцьдзясят шэсць, недзе так.
Так я набыла сукенку, пакуль ішоў дождж.
Два разы ўсяго пасля апранула – нешта не тое ў ёй было. Так і вісіць.
Вільня. Ліпа. Дождж. Залева. Вада вырываецца з вадасцёкаў. Фатаграфую, як вада вылятае з вадасцёка, пасля на фотаздымку вада будзе выглядаць падобнай на лёд. Так і бывае зімой – вада замярзае і лёд з вадасцёкаў дугой сягае да прамерзлага асфальту. Але тут не асфальт – брук. На старых вуліцах брук пакладзены адмыслова – так,