Скачать книгу

і адпускныя ў цвёрдых нафташэкелях з прывязкай да Госпада Бога. Каб нашым разумным мамам не давялося хадзіць-торкацца па абменніках. Ой, дзетачка-доктар, мама ж стары чалавек, хворы… А нездароўчасць – гэта па тваёй медчасці.

      Чаму менавіта цяпер, пры канцы лютага, пішам да цябе, добры доктар? Ведаеш, гэтай парой у нас абвастраецца поцяг да справядлівасці ды заканчваюцца боепрыпасы ў падвалах. Першае, кажуць, лечыцца, у другім бедстве навука робіць толькі першыя крокі. Але, ведаем, – усё будзе: і тры ўраджаі на год, і бананавыя плантацыі ў дэльце Сожа, і з’езд беларускіх фараонаў у Палацы Рэспублікі.

      Мілы Хаўзе! У гэтым месцы хочацца прыгадаць які-небудзь беларускі верш якога-небудзь беларускага паэта, але ўспамінаюцца неўміручыя словы Някрасава. Такім парадкам, тэрмінова прымі эсэмэску з сімптомамі нашай хваробы:

      Ліхаманка

      Ямінай грудзі

      Губы бяскроўныя

      Павекі апалыя

      Ногі апухлі

      Каўтун у валасах.

      Паводле пералічанага вышэй пастаў нам дыягназ. Дакладны, але харошы. Бесстаронні, але з душою. Каб не горш за суседзяў, але каб, барані Божа, не вытыркацца. Каб з тваім смяротным выракам можна было жыць ажно да самай смерці. Сам бязлітасны, з нас злітуйся. Медзаключэннямі пра агульную млявасць і абыякавасць да жыцця просьба не турбаваць.

      Метагалактычны авітаміноз?

      Не!

      Міжпланетны скаліёз?

      Не!

      Зборная Уругвая?

      Не!

      Маладзёжная Парагвая?

      Не!

      «Дынама» (Мінск)?

      «Тарпеда» (Пінск).

      Калі дачка?

      Хай будзе Дыяна.

      А як што сын?

      Тады Даніла.

      Сячэш паляну, медафіл?

      А цяпер сур’ёзная прапанова. Усе дзевяць мільёнаў з хвосцікам грамадзян РБ купляюць сабе не па шэсць бутэлек піва, а па пяць з паловай, скідаюцца па зэканомленай тысячы – і бізнес-класам «Белавіі» ты прыбываеш сюды ды ставіш нам клізму. Увесь такі ў белым і прасветлены пасля «Бхагавад-гіты» і «Рухнамы». Прыязна гутарыш з грамадскімі (пр)адстаўнікамі, малодшаму школьнаму ўзросту падрабязна адказваеш на пытанне, дзе ж былі ўсе дарослыя ў ноч на трыццаць сёмы год, перад кожным актам куплі-продажу ў ЦУМе цалуеш знерваваных прадавачак у псіхатэрапеўтычных мэтах. А яшчэ – разводзіш рукамі інвестыцыйны клімат і разлічваешся з усімі замежнымі гандлярамі людзьмі.

      Чаго, ты ўжо тут?! Каторы месяц ідзеш па БТ? Oh–my–God! Яны што там, на Макаёнка 9, усе з глузду паз’язджалі? Што яны маюць паказаць наступным нумарам: мультсерыял пра Садама Хусэйна?

      Раз ты ўжо тут, дык, будзь ласкавы, сатры з трэцяга вока кан’юктывіт, пастаў банкі сабе на рогі, наляпі гарчычнікі пад хвост і – вэк адсюль! Халера цябе не возьме, доктар Хаўз.

      Падпісаліся:

      1. Павал Касцюкевіч

      2. ......................

      3. ......................

      4. .....................

      5. .....................

      Я кахаю цябе, Юлія

      Заходжу на офісную кухню – там Юля. Як заўжды

Скачать книгу