ТОП просматриваемых книг сайта:
Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Читать онлайн.Название Пацалунак на фоне гор (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1513-0
Автор произведения Анатоль Бутэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– З табою – так.
– Ого, як смела. Па-гвардзейску: раз-раз, ухапілі языка і ходу…
– Не, я ўцякаць не збіраюся. Ды і языка яшчэ не захапіў,– уздыхнуў Іван.
– А я яшчэ і коўдры не прынесла,– прамовіла дзяўчына і падступілася бліжэй.– Ой, а вам і праўда холадна. Бо хіба такі шынялёк можа сагрэць?
– А чым ён кепскі? Ветрам шыты, скразнякамі падбіты. Цёплы, як кажух у Дзеда Мароза.– Іван дэманстратыўна прасунуў пальцы праз дзіркі.
Абое засмяяліся.
– А як вас завуць? – нечакана спытала дзяўчына.
– Адгадай,– прапанаваў і дадаў: – Так, як і ўсіх, на кім сёння Русь трымаецца.
– Іосіфам? Клімам? Ці мо Георгіем?
– Не,– засмяяўся салдат.– Іванам.
Ён пазіраў на яе, а вочы былі поўныя вірлівага бляску.
– А цябе?
– Маняй. Марыя я,– паправілася дзяўчына.
– О, Іван ды Мар’я… Добрая пара.
– Адкуль вам вядома, што добрая?
– Давай на «ты», тады і сама зразумееш.
– Бач, які скоры: ні села ні пала, дай бабе сала.
– Ад сала я не адмовіўся б, але ў вас яго няма. Таму есці нанач шкодна,– неяк асабліва ажыўлена прамовіў Іван.
– Я ведаю, што шкодна,– засмяялася дзяўчына.– Таму і не прынесла. А вось для сугрэву пастараюся што-небудзь знайсці…
Не паспеў Іван запярэчыць, што ноччу піць яшчэ больш шкодна, чым есці, як Марыя знікла ў хаце. Праз хвіліну вынесла ватоўку.
– Вось, бацькава,– прамовіла.– Перад адыходам на фронт пакінуў. Я накрываюся. Але ж я ў хаце, а герой вайны на вуліцы мерзне. Непарадак…
– Адкуль ты ведаеш, што герой? – ніякавата прамовіў Іван і захінуў крысо шыняля, з-пад якога маглі б вылузацца некалькі медалёў і ордэн.
– Бо ў негерояў шынялі цэлыя,– кусліва засмяялася Марыя.
– Пабыла б пад агнём, не казала б, што холадна,– нібыта пакрыўдзіўся Іван.
– Хапіла нам такога агню і такога холаду, што не дай Бог нікому,– пасур’ёзнела Марыя.– Калі вёска гарэла…
– Выбачай, я не хацеў пакрыўдзіць,– апраўдваўся Іван.
– Тады бяры ватоўку.
– А куды мне яе? На шынель не налезе…
– Скінь шынельку. Ватоўка цяплейшая.
– Не магу, шынель – вайсковая маёмасць. Адказваць давядзецца.
– А ты яе зверху, на ватоўку нацягні. І цяплей, і выгляд геройскі захаваецца…
– Ну й вострая ты. Вось вазьму і затуплю язычок.– Іван зрабіў рух, нібыта хацеў абняць Марыю.
– Цішэй-цішэй, герой! Бач, як коні панеслі! Глядзі, каб не выкулілі…
Іван зніякавеў, прысеў на зенітку, змоўк. Марыя села побач, таксама маўчала. Пасля нечакана для сябе пачала расказваць пра сваю вёску, калісьці вялікую і шматлюдную, пра сям’ю, нядаўнія і ўжо незваротныя школьныя гады. Іван слухаў, падтакваў, часам пра нешта пытаўся. Затым згадаў сваё жыццё – даваеннае і цяперашняе, франтавое.
Не заўважылі, як прамінула ноч, як світанак зачапіўся за ствол зеніткі. Яны мо і далей гаварылі