ТОП просматриваемых книг сайта:
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн.Название Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7089-28-4
Автор произведения Рыгор Барадулін
Жанр История
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая.
Макрата – мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скіну.
Малебенка – каплічка. На магільніку й малебенка невялічкая ёсь.
Малёхценькая – малюсенькая. Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца.
Мáліцца – прыкідвацца дзіцем. Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца.
Малочнік – малачай. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена.
Мамíца – матка (орган). Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.)
Манíцца – абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, Манілася хлопцу даць – недабрала часу.
Маразявы – зябкі, золкі. Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.
Маркацінне – каціныя выдзяленні пад час марцавання. Маркаціннем ўсё прасмярдзела.
Мармыль – пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.
Мароз – назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.
Маршчáкі – зморшчыны. Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца.
Масіяш – дападлівы. Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.
Маскаль – старавер; рускі. У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя – на хаду бок праб’юць.
Матавіла – той, хто матляецца; яшчэ – мужчынская снасць. Добра, што майго матавілы не было.
Баба дзеда хараніла
І па дзеду плакала:
– А дзе ж тое матавіла,
Што па пузу мякала?
Матамэнды – абшарпанасць адзежыны. Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца.
Матаркí – матузкі, завязкі, вяровачкі. Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца.
Матрамоззе – лахманы, старызна. Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа.
Матыляцца – ківацца, хістацца. Не матыляйся, а то звалісся.
Мáхала – веер ці галінка адганяць камароў, мух. Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся.
Мацак – моцнае яйка, якім б’юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць – зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб’ю.
Мацамэнды – прычандалле, рознае начынне.
Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам.
Мачлівая – дажджлівая. Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць.
Мачонікі – грыбы, якія соляць (мочаць). Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла.
Машарнікí – грыбы. Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.
Менка – абмен, мена. Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі.
Мерзлякі – усё мёрзлае. Коні галадаюць у калгасі; корм – прынясуць мерзлякоў якіх.
Метлянíк – дзяржанне ў мятле. Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць.
Міры́мы – можна цярпець. Ейныя дзеці яшчэ мірымыя.
Місулька – місачка. Ты ў тую місульку вылій поліўку.
Мíтацца, мітунíць – кідацца з кута ў кут, мітусіцца.