Скачать книгу

рэкордам, а забяспечыла перавыкананне норм усімі членамі яе звяна».

      – Што гэта ты чытаеш? Жаночая проза?

      – Дакладна не паэзія.

      «Многія сельскагаспадарчыя работы, якія звычайна павінны рабіць мужчыны, выконваюцца жанчынамі. Калгасныя дзяўчаты, напрыклад, косяць сенажаці. Ды і як косяць! Камсамолка Вера Краўчанка паспаборнічае з усякім мужчынам».

      – Гатова!

      Бульба зварылася. Ліза працяла самую вялікую нажом: прайшоў лёгка, бы праваліўся ў шчыліну. І зліла ваду.

      Размеркавала бульбіны – па чатыры кожнай. І некалькі хвілін пачакаць, пакуль пара над талеркамі ападзе.

      – Яшчэ я паміж газетамі знайшла нейкі чарнавік, – Наста адкалупнула кавалак, кінула ў рот і – прадказальна апякла язык, захукала, каб астудзіць. – Пахыхай.

      Ліза ўзяла жоўтую паперку: дробныя шэрыя, алоўкавыя, словы, унізе – іншым, чырвоным, почыркам: «У друк не пойдзе». І пачала чытаць, заядаючы бульбай:

      «У маленькай хаце сабраліся тыя, хто скончыў вялікую працу: убраныя калгасныя палеткі, хлеб перададзены дзяржаве. Можна было-б і адпачыць, але не прывыклі да гэтага калгасніцы:

      – Дзеля партыі папрацавалі, а зараз прыйшла чарга і над сабою папрацаваць. Во, я ўзяла ў бібліятэцы «Мёртвыя душы», пачынаю чытаць. Так, цёмна ў хаце, але-ж і мы пакуль цёмныя, а хутка і ў нас электрычнасць правядуць, во тады ўжо ўдосталь начытаемся, – актывістка Ядвіга бадзёрая і пасля доўгага працоўнага дня.

      Калгасніцы дамаўляюцца пра хуткі сход, абмяркоўваюць навіны. Ды не толькі свае, калгасныя, але і сусветныя – тут чытаюць і класічныя творы, і перадавіцы. А яшчэ чакаюць госця, і, хоць на двары цёмна, раз-пораз пазіраюць у акно.

      – Добры дзень, – адчыняюцца дзверы, і ў хаце з’яўляецца жанчына з абветраным тварам, у пакрытай дарожным пылам вопратцы.

      Чаму яе сабралася сустракаць вёска? Бо жанчына гэтая – майстар, а тое ёсць найвялікшы тытул савецкага чалавека: яго неабходна ў нас заслужыць, выпрацаваць потам і крывёю.

      Увесь раён ведае яе гісторыю. Сама з бядноты, нарадзілася пры панах, таму не змагла атрымаць адукацыю. Але народнае мастацтва жыве, колькі-б яго ні душылі прыгнятальнікі: талент прабіў сабе шлях.

      Жанчына-майстар малюе дываны, якімі калгасніцы ўпрыгожваюць свае дамы. Гэта не буржуазнае мастацтва, схаванае ў музеях, а мастацтва для народа, што заўжды цягнуўся да прыгажосці.

      – Я малюю для людзей увесь свой век, – расказвае Алена Кіш, – і сваю працу тут пачну адразу-ж, каб як мага хутчэй паспець выканаць усе запатрабаванні калгасніц.

      Жанчыны абступаюць Алену, расказваюць ёй пра свае дасягненні на палях, пра бітву за ўраджай, якую яны выйгралі, нягледзячы на тое, што перамога была цяжкай, пра светлую будучыню, якая ляжыць перад іх калгасам. І вочы майстра пачынаюць свяціцца тым самым запалам, што і вочы калгасніц. Бо, дзякуючы працоўнаму люду, гэтая Будучыня ляжыць і перад ёй».

      – Думаеш, тут раней жыла журналістка, як і мы? – Наста чакала, пакуль Ліза дачытае і даесць.

      – Магчыма. Табе гэта не патрэбна? Тады я аддам

Скачать книгу