Скачать книгу

Львовіч сябра спыніў. Данік яму быў патрэбны менавіта такі. Хворы. Забраў хлопца ў Мінск, уладкаваў у Лабараторыю. Той, на дзіва, не супраціўляўся.

      Цяпер Эдуард Львовіч вытлумачваў няўлоўнасць лабірынтаўцаў хваробай. Называць гэта звышздольнасцямі неяк не паварочваўся язык. Якія могуць быць звышздольнасці ў сепаратыстаў?

      Эдуард Львовіч планаваў зруйнаваць «Лабірынт» знутры. Давялося разыграць працяглую п’есу пра тое, як беднага «асаблівага» хлопчыка пераследуе «С.О.Н.», каб увесці Даніла ў «Лабірынт». Яны не адразу звярнулі ўвагу. Але Эдуард Львовіч умеў трываць.

      Калі бытнасць «Лабірынта» ў жыцці хрэсніка стала відавочнай, злосная Сістэма паспрабавала гвалтоўна зацягнуць яго на допыты, пры гэтым вельмі натуральна надаваўшы кухталёў. План спрацаваў. Цяпер заставалася толькі спадзявацца, што Даніл не падвядзе. І чакаць…

      Калі Эдуард Львовіч быў Эдзікам, ён вельмі любіў паляваць на кратоў. У яго нават была пэўная тактыка. За дзень трэба знайсці некалькі купак зямлі, што блізка адна да адной. Прытаптаць. На раніцу ўзнятую зямлю прытаптаць яшчэ раз. Раней ці пазней крот зноў пачне падымаць зямлю.

      Пачуць яго можна нават раней, чым убачыць. Тады справа за малым ― апусціць рукі ў ход ды схапіць.

      Акуратна. Кусаюцца.

      Лабірынты

      Даніл мала што ведаў пра хроснага. Ведаў, што Эдуард быў адзіным бацькавым сябрам. Ведаў, што сяброўства гэтае мела даволі дзіўныя формы ― яны ўвесь час спаборнічалі.

      Ён ні разу не бачыў хроснага неахайным ці непаголеным. Ні разу не чуў, каб Эдуард Львовіч у размове забываўся на дыстанцыю. Ніколі не бачыў ніводнай эмоцыі, акрамя стрыманай павагі да вышэйшага і паблажлівага клопату пра ніжэйшага.

      Данік узгадаў, з якім спакоем хросны назіраў за руйнаваннем Мірскага. Яго перасмыкнула. Ён мацней сціснуў рукапіс у руках. Можа, не аддаваць? Спаліць жа. Брывом не павядзе ― спаліць. Рукапісы не гараць? Мабыць, у нейкай іншай рэальнасці. Тут гарыць усё, ад газетных аркушаў «Мужыцкай Праўды» да графічных замалёвак Напалеона Орды.

      Не, нельга не аддаць. Страшна.

      Эдуард Львовіч быў у офісе, разбіраў нейкія паперы.

      Зірнуў уважліва на рукапіс, быццам адзін погляд мог сказаць яму пра стан і захаванасць рэчы. Мабыць, так і было.

      Вопыт ёсць вопыт.

      – Ну, как тебе?

      Даніл няўпэўнена паціснуў плячыма:

      – До Стругацких не дотягивает.

      Эдуард Львовіч скрывіўся ва ўсмешцы.

      – Примерно одно и то же, на самом деле. Молодёжи вообще не стоит такое читать. Ваш неокрепший мозг не всегда может отличить реальность от наивных фантазий литератора. Притом редко талантливого. Талантливые пишут реальную жизнь.

      Даніл разгублена ўтаропіўся на свае далоні:

      – Может, и это ― наивные фантазии литератора?

      – В жизни всему есть рациональное…

      У кішэні ў Эдуарда Львовіча загудзеў мабільны. Ён расчаравана зірнуў на экран, зразумеў, што працягнуць размову, ігнаруючы званок, не атрымаецца,

Скачать книгу