Скачать книгу

апыналася ў школе за сорак хвілін да пачатку першага ўрока. Я ж за некалькі гадоў выпрацаваў звычку перціся з цёмнага рана на прыпынак, каб ускараскацца ў збольшага вольны аўтобус, які адпраўляўся ад Сухакаменскага рынка да надыходу сямі гадзін раніцы – часу, калі грамадскі транспарт без удзелу добрых ці злых феяў ператвараўся ў селядцовыя бочкі. І вось так то я, то Аліса прыходзілі ў школу першымі.

      Звычайна я хуценька рыхтаваў кабінет да ўрока і, нібыта міжволі, крочыў на той паверх, дзе стаяла або сядзела яна. Я – яе класны кіраўнік. Яна – адна з маіх любімых вучаніц. Мы гаварылі. Гаварылі нязмушана, не могучы спыніцца. Аліса распавяла, як файна прабавіла лета. Успомніла дом адпачынку «Каліначка» і нават прызналася, як разам з аднакласніцамі ўспамінала пра мяне і кідала на мой мабільнік «глушцоў». Я не пытаў, адкуль яны ўзялі мой нумар, а толькі роблена злаваўся, згадваючы летніх мабільных птахаў, што абуджалі мяне пасярод ночы. Яна шчыра не верыла маёй злабе. І ўсміхалася. І глядзела. І мне рабілася ад гэтага лёгка-лёгка, быццам не існавала ні Цыпінай, ні КНАКС, ні нават класнага кіраўніцтва. Я перайначваўся. Я скідаў з плячэй цяжар сатлелых календароў. Я не баяўся анічога пад Сонцам, Месяцам і Марсам тады, калі Аліса была побач са мною, і мы размаўлялі пра ўсё. Пра сяброўства і здраду. Пра тэлефоны і кампутары. Пра фільмы і гульні. Пра кнігі і чытачоў. Яна не ведала, што да ўсіх маіх яўных і надуманых грахоў я яшчэ і пісьменнік. Не хацелася казаць ёй пра гэта. Лічыў, што так патрэбна для захавання той цудоўнай раўнавагі, якая ўсталёўвалася ў сусвеце разам з усмешкаю гэтай дзяўчыны.

      Мы не хаваліся. Для гэтага не было ніякіх прычын. Нас бачылі ўсе раннія (і не зусім) пташкі. Пра што яны думалі, звяртаючы ўвагу на нас, я не спрабаваў нават уявіць. Лія Навумаўна Келдышава, пазіраючы ў наш бок, старалася ўсміхацца, але з яе вачэй сыпаліся не зусім усцешаныя яскаркі. Гэта не была стоадсоткавая рэўнасць ці, як казалі ў старабеларускія часы, гарлівасць. Гэта было нешта да яе набліжанае. Я параўноўваў яе недарэўнасць з гіпатэтычнай копіяй карціны Марка Шагала, якую б выканаў Казімір Малевіч.

      У прыватных гутарках Лія нічога не пытала ні пра Алісу, ні пра Насту, ні пра хазарскую жаночую зборную па баскетболу. Але ёй было вельмі цікава дазнацца, ці мелася ў мяне на той час каханка, альбо, кажучы прасцей, сэксуальная партнёрка. Нешта казаць пра такія інтымныя рэчы каму б там ні было ў мяне ніколі жадання не ўзнікала. Нават, калі б я мог пахваліцца вялікім паслужным спісам сваіх палюбоўніц, то ўсё адно маўчаў бы, як свежамарожаная скумбрыя. А як што хваліцца асабліва не было чым, маё маўчанне ператваралася ў важкую камлыгу, на якую натыркаўся кожны дарэчны і недарэчны цікаўнік. Зрэшты, маё маўчанне не ратавала многіх каляжанак ад безразважных высноў, быццам я палюбляю ўсё, што рухаецца. Пры ўмове, што гэтае ўсё жаночага полу. Мажліва іх зводзіла да аблуды мая памаўзлівая ўсмешка. А можа вечны бляск маіх вачэй, які б я сам назваў не проста юрлівым, а чыста курвельскім. А мо’ мая адметная паходка з

Скачать книгу