ТОП просматриваемых книг сайта:
Мястэчка. Мікола Адам
Читать онлайн.Название Мястэчка
Год выпуска 0
isbn
Автор произведения Мікола Адам
Жанр Современные любовные романы
Издательство Мультимедийное издательство Стрельбицкого
Даша не жадала быць, як усе. І разам з усімі дэградаваць. Выказаць пратэст супраць асераднення школьнага выхавання яна магла толькі пры дапамозе самавыяўлення. Выпадковае знаёмства з адной дзяўчынкай у сацсетцы падштурхнула яе набраць у пошукавіку слова «эма», каб болей даведацца пра модную субкультуру. І ёй спадабалася. Не ўсё, вядома. Але вобраз – самае тое. Магчыма, яе бунтарства палічуць беспадстаўным. Настаўнікі і ўсе астатнія дарослыя ў мястэчку зломяць галаву над вырашэннем пытання: чаму? У нас жа ўсё так спакойна і стабільна. Вучыся, займайся свабодна, але ў прыстойным выглядзе… Сябе Даша разумела. І калі ні да каго не дойдзе яе спроба разбурэння стэрэатыпаў, што ж, спачатку ўсё прасунутае і цікавае ўспрымалася ў штыкі.
Вера падтрымала Дашу, родны ж чалавечак. Ды і што такога крамольнага ў чорна-ружовых тонах? Лепш быць эма, чым скінхэдам ці панкам, ці гопнікам. Яны хоць не б'юць нікога, проста эмоцый не стрымліваюць, плачуць, калі хочацца плакаць, смяюцца, калі хочацца смяяцца, пры гэтым нікога не крыўдзяць і не крывадушнічаюць. Ну а макіяж – узроставае, пройдзе.
Яна нафарбавала Дашу яшчэ лепш, чым у першы раз. І вусны чорнай памадай намазюкала, алоўкам абвяла, каб выразнейшымі былі. Заплечнік Даша памяняла на касматую торбу, кшталту паштовай, паклала некалькі падручнікаў і сшыткаў туды. Да школы яе падвезлі на машыне, хоць ісці – пяць хвілін. Цімур вырашыў, што ад школы зручнейшы выезд на трасу.
Потым сёстры абняліся на развітанне. Цалавацца не сталі, каб не запэцкаць адна адну памадай. Вера абяцала прывесці ў наступны прыезд яшчэ абновак па тэме.
Дажджу з раніцы не было. Ноч яго спажыла цалкам, размазала па асфальце, пакінуўшы адно лужыны.
У двары, ля самых варот, дагнала Паўлоўская.
– Прывітанне, – усміхнулася.
– Прывітанне, – патупіўшы вочы, адказала Даша і засаромелася. Яна ж памятала, хоць і не ўсё.
– Ты чаго, за суботу перажываеш? – здагадалася Таня. – Забудзься і разатры.
– Праўда, ці што? – падняла вочы на сяброўку Даша.
– Вядома, – кіўнула Таня. – Клёвы прыкід, – зацаніла. – Крута!
– Тань, а хто гэты мужык, ну, які нёс мяне?… – вырашыла спытаць Даша, каб ведаць: раптам перасячэцца калі-небудзь з ім, а памятала толькі нос яго шырокі і такія ж скулы гладкапаголеныя, ды вочы зялёныя і ўважлівыя.
– А ты чо, не памятаеш? – не паверыла Таня.
– Памятаю, – няўпэўнена адказала Даша. – Але не да канца, – дадала.
– Гэта наш Мікалай Міхайлавіч, – з гонарам прамовіла Таня.
– Той, пра якога вы казалі?
– Ён самы, – ахвотна пацвердзіла Таня. – Але ты не ведаеш самага цікавага, – па-змоўніцку падміргнула. – Мікалай Міхайлавіч потым такі клас самаабароны паказаў. Хвалей наш нейкіх вырадкаў мясцовых сабраў, і яны прасачылі за намі, калі мы цябе дахаты неслі, дакладней, Мікалай Міхайлавіч нёс, а я дарогу паказвала,