Скачать книгу

Майстар Л. Нікалаеў[11] распрацаваў план рэканструкцыі дадзенага ўзбраення. Пасля правядзення гэтай работы (выраб лафета з труб, прыцэльнага прыстасавання з газавай трубы і г. д.) гарматы паступілі ў распараджэнне партызан і былі выкарыстаны пры наступленні на адзін з нямецкіх гарнізонаў. Пры гэтым здарыўся, як выказваецца аўтар дзённіка, «казус»; лафеты не вытрымалі і пагнуліся пасля трох стрэлаў. У далейшым тэты недахоп быў выпраўлены.

      Акрамя гармат таксама былі адноўленыя вышэйпамянёныя танкавыя кулямёты, якія ў далейшым «работали прекрасно».

      Дзейнасць збройнай майстэрні знайшла пазітыўную ацэнку партызанскай супольнасці: «Моя оружейная мастерская завоевала большой авторитет как среди отрядов своей бригады так и среди соседних бригад».

      Акрамя апісанай вышэй работы, майстэрня шмат увагі ўдзяляла аднаўленню вінтовак, кулямётаў, пісталетаў, гармат і аўтаматаў «Вообще не было такого вида оружия с которым не работал я или мои мастера».

      Пры гэтым камісар П. Счаслаўскі праводзіў вялікую работу «по полит воспитанию личного состава» [8, л. 104–107].

      Наступная частка дзённіка прысвечана гісторыі выпуску аўтамата тыпу ППШ, якая ў пэўным сэнсе знаменавала сабой пачатак якасна новага этапу ў дзейнасці партызанскай збройнай майстэрні. У сакавіку 1943 г. атрад атрымаў з «Вялікай зямлі» шмат патронаў для ППШ. У сувязі з гэтым П. Счаслаўскі прыйшоў да думкі аб неабходнасці самастойнага выпуску аўтаматаў дадзенага тыпу [9, л. 341]. Многія з ягоных таварышаў не ўспрынялі гэтую ідэю сур’ёзна, але майстры яе натхнёна падтрымалі: «во всех горело желание выпустить свой автомат». Першы ўзор быў выраблены ім разам з майстрамі Л. Нікалаевым і М. Ісадчанка практычна адразу, на працягу некалькіх сутак з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Але вытворчасць пробнай верей самаробнага аўтамата заняла 4 дні, без уліку далейшых дапрацовак. Для вырабу ППШ былі выкарыстаны розныя падсобныя матэрыялы. Так, напрыклад, затвор майстры выкавалі, выкарыстоўваючы вось ад воза. Выкарыстоўваліся складаныя часткі няспраўнага ўзбраення і тэхнікі. У дзённіку можна знайсці таксама інфармацыю пра набор інструментаў, з дапамогай якога быў зроблены першы самаробны ППШ: «походное горло^), двое тисок, бормашина, ручное наждачное точило, 5 напильников, 5 сверл (ручных), и другой мелкий инструмент». Неўзабаве з аўтамата быў зроблены першы стрэл. Тэта выклікала вялікае задавальненне партизан {«от радости стали качать меня»). 5 красавца 1943 г. аўтамат ППШ быў закончаны поўнасцю [9, л. 108–109]. Як называл! яго самі майстры, «первый номер» зрабіў фурор еярод партызансам факт стварэння ў лясных умовах паўнацэннага, якаснага аўтамата здаваўся многім байцам нечым незвычайным. Майстры з іншых брыгад пачалі прыяз-джаць па канстультацьй. У штабе брыгады факт вытворчасці ўласнага ППШ быў высока ацэнены. Камандаванне атрада і брыгады, пераканаўшыся ў магчымасці стварэння новых адзінак узбраення ў партызанскіх умовах, прыняло меры для пашырэння вытворчасці: у сціслыя тэрміны былі сабраны ўсе майстры

Скачать книгу


<p>11</p>

Згодна тэксту дзённіка П. Счаслаўскага, план быў распрацаваны ім сумесна з майстрам Л. Нікалаевым. Складана сказаць, наколькі камісар П. Счаслаўскі, інжынер па адукацыі (але не збройнік), быў здольны ўзяць паўнацэнны ўдзел у рэканструкцыі даволі складаных узораў узбраення. Падрабязней пра біяграфію камісара гл.: Кузьменко В. И. Партизанские оружейники / под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990. – С. 10.