ТОП просматриваемых книг сайта:
Размова з люстэркам. Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Размова з люстэркам
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7363-3
Автор произведения Коллектив авторов
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
У творчасці Святланы Бязлепкінай можна вылучыць дзве плыні. Беларускай сучаснасці прысвечаны такія творы, як «У межах Нагорнай пропаведзі», «Шазюбль», «Па законе фотагеніі», «Выйсці замуж за шведа» і інш. А гісторыя Еўропы адлюстравана ў апавяданнях «Венгерскі праект», «Урокі Шантанэ», «Аднойчы ў Грамічэле», «Лінія Дзюранда» і інш. Тое, што пісала крытыка ў свой час пра твор «Урокі Шантанэ», можна аднесці да ўсіх гістарычных апавяданняў аўтара: «…Багатая мова, дынамічна захапляльны сюжэт (дзеянне адбываецца ў Францыі ў першай палове мінулага стагоддзя), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі, – немагчыма адарвацца ад чытання, пакуль не перагорнеш апошнюю старонку».
Вострасюжэтныя псіхалагічныя апавяданні «Дыягназ» і «Таямніца гатэля “Раяль”», якія ўвайшлі ў гэты зборнік, адлюстроўваюць абедзве плыні творчасці пісьменніцы.
Шкада, што кніга прозы ў Святланы Бязлепкінай толькі адна. Хочацца верыць, што ў найбліжэйшы час айчынныя выдавецтвы выправяць сваю відавочную памылку адносна творчасці таленавітага аўтара!
Дыягназ
Ён распланаваў свой наступны рабочы дзень літаральна па хвілінах. І вось гэты нечаканы званок. Жанчына ветліва паведаміла, што Міхасю Сцяпанавічу неабходна сёння ў дзесяць гадзін быць у анколага. Талон яму пакінулі ў рэгістратуры. На спробы запярэчыць, што яму такі час не вельмі зручны, на тым баку проваду папракнулі:
– Замест таго, каб нам падзякаваць, вы яшчэ нахабна адмаўляецеся? Тут людзі месяцамі не могуць трапіць да гэтага ўрача, а вы яшчэ нам умовы ставіце! Калі не з’явіцеся заўтра, будзеце станавіцца ў чаргу!
– Выбачайце, прыйду! – Міхась ледзь паспеў гэта вымавіць, як жанчына паклала трубку.
Па праўдзе, дык за што тут дзякаваць? Гастраскапію ён прайшоў у сваёй паліклініцы без аніякіх чэргаў, па так званай хуткай дапамозе, калі наведаў дзяжурнага тэрапеўта. Маладзенькая доктарка і слухаць не хацела, што прычына можа быць у казіным малацэ, якім Міхась пачаставаўся надоечы. «Яшчэ хто-небудзь піў тое малако? І што, у сяброў ніякіх наступстваў? А вы тры дні адпакутавалі, і няма змен да лепшага? Заўтра ж нашча да гастролага!»
У хлопцаў і праўда ніякіх праблем не было ні са страўнікам, ні з кішэчнікам, хіба, можа, пасаромеліся прызнацца пра атручванне? Іначай іхні весялун Валодзька сваімі жартачкамі даставаць будзе не менш за тыдзень. Але ж назаўтра ўсе выйшлі, як звычайна, на аб’ект. Шэф Іван Іванавіч дазволіў Міхасю адляжацца дома, але гэта яшчэ і таму, што адчуваў сваю віну, бо менавіта ён падахвоціў хлопцаў купіць на трасе тое малако. Набывалі як звычайнае, гэта калі ўжо разлічыліся і за