Скачать книгу

бо ад Насціных слоў чамусьці стала знобка.

      – Табе непрыемна? – зірнула яна на мяне ўважліва і адначасова быццам праз мяне.

      – Прыемнага мала, – адгукнуўся я.

      – Разумею, – пагадзілася дзяўчына, – але мушу давесці сваю думку да лагічнага завяршэння, – настойліва вымавіла.

      Я напружыўся ў прадчуванні чагосьці нядобрага.

      – Не бойся, – заўважыла Насця мой стан, – нічога кепскага пра цябе я не скажу, наадварот. – Яна памаўчала, быццам збіралася з духам, затым загаварыла зноў, а я ўслухоўваўся ў яе голас, як пёс, якога хвалілі за нешта, але ўсё адно ён не разумеў, за што. – Мяне ўразілі твае вочы. У іх было столькі болю і пакуты, але, тым не менш, выпраменьвалі яны дабро. Ад святла ліхтара, што лілося зверху, свячэнне тваіх вачэй было настолькі насычаным і прыметным, што, здавалася, яго можна было пакратаць навобмацак. Твае вочы пахлі дабрынёй, ёю ж пахнуць і цяпер, – падсумавала яна.

      – І хто з нас лепшы паэт?.. – азваўся я.

      – Я не прэтэндую, – адказала Насця. – Тым больш да паэзіі не маю ніякага дачынення і не хачу мець. Павер, у большасці мужчын, у пагалоўнай большасці вочы смярдзяць, я ў гэтым больш-менш разбіраюся. Твае вочы не смярдзелі…

      – Значыць, калі б смярдзелі мае вочы, – ты б прайшла міма? – падумаў я ўголас.

      – Калі б твае вочы смярдзелі, – запярэчыла Насця, – ты б ніколі не трапіў пад тую алычу, ну а вершы дакладна б не пісаў.

      – Цікава-цікава, – прабубніў я сабе пад нос.

      – І таму я з табой, – выдыхнула дзяўчына, але ў той жа момант паглядзела на гадзіннік. Зноў у яе нейкія справы! Не паспела прыйсці – як ужо час некуды сыходзіць! Прыкметна занервавала.

      – І таму табе зноў некуды трэба, – не стрымаўся яе ўпікнуць.

      – Ты чытаеш мае думкі, – усміхнулася Насця.

      – Куды ты ўвесь час знікаеш? – патрабаваў я адказу. – Чаму штораз у розных вобразах прыходзіш, бы на маскарад?.. Што?…

      Дзяўчына прытуліла свой указальны пальчык да маіх губ, маўляў, заткні пэльку.

      – Гэта… – задумалася, магчыма, над адказам, і з задумлівым выглядам мовіла: – Гэта не мая тайна, Драцянян.

      – Хто? – расплыўся ва ўсмешцы мой твар.

      – Ну, Драцянян, тры мушкецёры, Канстанцыя Банасье… Не чытаў? – узіралася ў мой твар Насця і шчыра не разумела маёй весялосці. – Што смешнага я сказала?

      – Мо д’Артаньян усё ж, – паправіў яе.

      – Д’Арт… пакуль вымавіш, званітуе, – непрыгожа скрывіла твар Насця. – Імем, канешне, Бог узнагародзіў чалавека яшчэ тым…

      – Гэта прозвішча, – удакладніў я.

      – Тым больш. Карацей, усяму свой час, дамовіліся?

      – У мяне ёсць выбар?

      – Выбар ёсць заўжды, герой-любоўнік.

      Насця паднялася з лаўкі. Я ўскочыў следам за ёй, прытрымаў за руку. Яна наблізілася ўсутыч, прыхінулася, абвіла маю шыю рукамі і ўзнагародзіла замест тлумачэнняў доўгім жарсным пацалункам, ад якога я ледзь не паваліўся, бо закружылася галава. Што ж я за рахіт

Скачать книгу