Скачать книгу

размова палілася ракой. Жанчыны не заўважылі, як зайшло сонца. Разышліся, калі зусім сцямнела. Затое колькі агульных тэм абмеркавалі!

      Памылка

      Іранеска

      Не паспеў я апынуцца ў краме, як за спінай пачуў:

      – Гэта ён!

      Тут жа каля мяне з’явілася сімпатычная дзяўчына – прадавец-кансультант – і прамовіла з усмешкай:

      – Добры дзень, ці магу я дапамагчы вам выбраць тавар?

      Гэтую краму я наведваў неаднойчы, але так ветліва, як сёння, да мяне тут ніколі не ставіліся. Наадварот, звычайна я бачыў незадаволеныя твары супрацоўнікаў.

      «Мабыць, не з той нагі ўсталі», – узнікла думка.

      А дзяўчына працягвала:

      – Калі спатрэбіцца кансультацыя, то, калі ласка, звяртайцеся.

      – Чаму б і не? – адказаў я, бо тут не кожны дзень прапаноўвалі свае паслугі. – Дапамажыце, будзьце ласкавы, выбраць парфуму.

      – Гэта сапраўды ён! – зноў пачуліся галасы за спінай. – Прыкметы супадаюць.

      – Тады прайдзіце за мной, – амаль праспявала дзяўчына.

      Я рушыў следам. Праз хвіліну мы апынуліся ў патрэбным аддзеле.

      – Які водар вам больш за ўсё падабаецца? – запыталася прадавец.

      – Розны, – адказаў я.

      – Гэта правільна, – усміхнулася дзяўчына. – Трэба мець парфуму дзённую і вячэрнюю, летнюю і зімовую, штодзённую і спартыўную. Ранішняя парфума павінна быць свежай, а на вечар лепш браць больш цяжкі водар.

      За пяць хвілін кансультацыі я даведаўся пра адэкалоны і туалетныя воды, здаецца, усё, што можа быць патрэбна звычайнаму мужчыну.

      – Які ваш выбар? – зноў праспявала кансультант.

      – Вось гэтая парфума мне спадабалася.

      – Цудоўна. Яна вам падыходзіць, – усміхнулася дзяўчына.

      Я прайшоў да касы.

      – Добры дзень, – павіталася касір, якая звычайна сядзела са змрочным тварам. – Якое цудоўнае сёння надвор’е. Якраз для водару такой парфумы.

      Я збіраўся ўжо разлічвацца, як да касы падбег ахоўнік.

      – Толькі што званілі з другой крамы, сказалі, што тайны пакупнік – дзяўчына-бландзінка, а не…

      Тры пары вачэй утаропіліся на мяне. Першай апрытомнела касір:

      – Мужчына, хутка разлічваемся, не затрымліваем чаргу.

      – Зараз, зараз, – паспешліва лічыў я купюры.

      Кансультант жа ў гэты час шчыра абурылася:

      – Я за сёння ўжо тройчы чытала лекцыю аб правілах выбару парфумы, ажно язык забалеў! Так працаваць проста немагчыма!

      У гэты момант у дзвярах з’явілася бландзінка.

      – Гэта яна! – шапнула касір. – Хутка па сваіх месцах!

      – Добры дзень. Цудоўна выглядаеце. Ці магу я вам чым дапамагчы? – звярнулася кансультант да наведвальніцы.

      – Канешне, – адказала яна.

      Тым часам я забраў сваю парфуму і накіраваўся да выхаду. Эх, каб кожны дзень у крамы хадзілі тайныя пакупнікі! Можа, тады наш сэрвіс стаў бы лепшым?

      Кадр на перспектыву

      Гумарэска

      Гэтая гісторыя адбылася ў адной фірме. Яе заснавальнік Іван Іванавіч неяк прывёў новага

Скачать книгу