ТОП просматриваемых книг сайта:
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі
Читать онлайн.Название Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
Год выпуска 2023
isbn 978-985-581-632-5
Автор произведения Алег Грушэцкі
Издательство Четыре четверти
– Можа, нам папросту шанцавала?
– Магчыма і так. Зробім вось што – курткі апранаць не будзем, а як і там будзе зіма, то папросту вернемся па іх.
– Згодная.
На тым і сышліся. Падрыхтаваўшыся да чарговага падарожжа, Янка ўставіў ключ у дзверы каморы.
– Хвалюешся? – спытаў ён сястру.
У адказ яна толькі ўсміхнулася і адмоўна паматала галавой. Безумоўна ж, яны хваляваліся абое. Папросту не хацелі гэта паказваць. Дзверы адчыніліся, хлопец ўвайшоў і запаліў святло. За ім прайшла і сястра.
– Ну што, хто першы? – усміхаючыся, спытаў брат.
– Вядома ж ты! Мог і не пытацца. Ключы ж ад партала ў цябе.
– Ну так.
Янка ўзлез на куфар і правёў па раме люстэрка.
– Нават дрыжыкі па руцэ пабеглі.
– Давай ужо, смялей! – падбадзёрвала Мілана.
Хлопец уставіў крыжык у герб, і па пакоі прабегся лёгкі ветрык. Брат з сястрой нават спалохана азірнуліся, але прыгадалі, што так было і ў мінулыя разы, і супакоіліся. Пасля таго, як была прымацаваная і падкова, крыжык выехаў на шрубе са шчыта.
– Гатовая?
Дзяўчына толькі згодна кіўнула ў адказ і напружылася ў чаканні. Янка павярнуў крыжык, і па раме пранёсся трэск. Юнак трохі адсунуўся ў бок, ад бяды падалей, і тут жа шкло абсыпалася дробнымі аскепкамі ўніз, знікаючы недзе за рамай люстэрка. Брат падаў руку і дапамог сястры падняцца на куфар. Затым смела рушыў у цемру, што цяпер утварылася на месцы люстра, і знік. Мілана насцярожана ўслухоўвалася ў пустэчу. Было толькі глуха чуваць, як ён недзе выскачыў.
– Ну як там? – хвалявалася дзяўчына.
– Ды нармальна ўсё! Давай сюды!
– Гэта добра! Але ці не холадна там?
– Ды не, падобна што тут лета!
– Лета? Хм! Гэта ўжо файна.
І яна, больш ні хвіліны не вагаючыся, рушыла ўслед за братам. З’ехаўшы долу, яна вылецела праз праём і зноў апынулася на той самай паляне, з якой і пачыналіся іх мінулыя падарожжы. Трохі ў баку стаяў Янка, аглядаючы наваколле. Гэтым разам ён не быў у рыцарскіх даспехах, зрэшты, і не браў іх. Але і без таго выглядаў досыць шляхетна – яго абутак змяніўся на саф’янавыя боты, звычайны швэдар – на лёгкі, але прадстаўнічы шляхецкі жупан, падвязаны ядвабным поясам. У такім выглядзе хоць зараз да двара не сорамна. Мілана ўстала, атрэслася, і ацаніла свой выгляд, які таксама перайначыўся – як і калісьці ўсё той жа ўпелянд, упрыгожаны залатой вышыўкай, толькі іншага адцення, і цяпер паверх яго звісалі дарагія жамчужныя каралі. Дзяўчына прыгадала, што ў яе на шыі былі сціплыя пацеркі, зусім танныя, так, драбяза. Але ж цяпер! Пра такія яна нават і не марыла. І, вядома ж, давяршала вобраз шыкоўная дыядэма з пералівістымі ў промнях сонца дыяментамі.
– Што ж, годна, – засталася яна задаволенай. – Хаця, для падарожжа можна было лепей застацца і ў тым, у чым былі, – падсумавала яна, ужо ведаючы, як нялёгка ў гэтым строі прабірацца скрозь лес.
Затым яна азірнулася навокал. У пары года Янка, напэўна, трохі памыліўся. Холадна