Скачать книгу

у вашай бядзе. Ніхто з дзецьмі не застанецца без даху над галавой. І можаце не клапаціцца пра ежу і рэчы першаснай неабходнасці – гэтага вам бракаваць не будзе. Падзелімся ўсім, што маем.

      – Ды дзякуем, – расчулена прамовіла адна з жанчын, якая, хоць і была яшчэ не ў гадах, але ўжо з сівізной ў валасах – смутным адбіткам цяжкасцей, што выпалі на яе долю. – Усяго нам стае, праўда. Мы вельмі ўсцешаныя, што прынялі нас так гасцінна і што столькі робіце для нас.

      – Ці можам мы яшчэ што зрабіць для вас? Можа б вы яшчэ чаго хацелі?

      – Калі мы чаго і жадаем – дык гэта як найхутчэй вярнуцца да родных хат і каб супакой нарэшце запанаваў на нашай зямлі. Ды каб сыны нашыя, браты ды мужы былі дома з намі, а не…, – бядачка ледзьве стрымалася, каб не пусціць слязіну, а словы балючым камком захраслі ў горле.

      – Прабачце, як вас завуць?

      – Стэфанія.

      – Загляне сонца і ў ваша аконца, – супакоіла Мілана. – Будзе і ў вашым краю шчасце.

      – Вельмі б хацелася як мага хутчэй наблізіць той час. Мы ўсе ведаем гісторыю, як вы дапамаглі каралеўству Сварга. І вельмі просім вас, каб вы зрабілі тое самае і для нашага каралеўства.

      – Мы зробім з братам усё ад нас залежнае. Але трэба разумець, што гэта ўсё можа быць здзейснена толькі агульнымі намаганнямі.

      – Кожны з нас, і юны, і стары, і мужчыны, а як трэба, то і жанчыны, устануць плячо да пляча і пойдуць за вамі. Толькі павядзіце нас, – рашуча адказала жанчына, і вочы яе адразу ж запалалі прагай да барацьбы, і толькі адзін яе позірк не пакідаў ні кроплі сумневу ў яе словах.

      – Мы можам вас запэўніць, што не пакінем вас сам-насам з бядой, – запэўніў Янка. – Нам бы толькі больш інфармацыі, з кім мы маем справу. Менавіта таму мы і хацелі з вамі спаткацца. Пані Стэфанія, а вы самі бачылі яе? Маразанну.

      – Так, не лепшыя уражанні. Усё вакол сябе ператварае ў лёд і холад. Толькі убачыш яе – мароз па скуры.

      – Такая страшная?

      – Як вам сказаць, каб вы зразумелі. Не страшная, нават прывабная. Высокая, зграбная, даўгія валасы, чорныя, як смоль. Але твар бялёсы, як снег, і вочы – бы ледзяныя, ніякіх пачуццяў не адлюстроўваюць. Бяздушная, хіба. Ні да кога ні жалю, ні спачування не мае.

      – А можа слабасці ў яе якія ёсць?

      – У каго? У яе? Ды вы што, – адмахнулася яна. – Калі нават Семаргал не мог даць ёй рады. Хаця, ведаеце што, – прызадумалася жанчына, – ёсць у яе адна слабасць, так. Дыяменты.

      – Дыяменты? Хто ж іх не любіць? Тым больш жанчыны, – усміхнулася адна з прыдворных дам.

      – Э, не, не скажыце. Тут нешта іншае. Яна не проста так імі апантаная. Не з прагі да багаццяў. Я вам вось што раскажу, – прамовіла яна таямніча. – І мой сын, і брат мой працавалі на тых капальнях. Ледзьве жывыя адтуль вярнуліся, пакуль адпрацавалі сваё пакаранне. Схуднелі, ссінелі, адны вочы ды косткі засталіся. Ды не пра гэта я. Дык вось, чулі яны, кажуць там паміж сабой шэптам, што недзе ў глыбокіх пячорах пад замкам збірае Маразанна ледзяное войска. Быццам разьбяры

Скачать книгу