ТОП просматриваемых книг сайта:
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Читать онлайн.Название Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Год выпуска 2022
isbn 978-985-581-420-8
Автор произведения Алег Грушэцкі
Жанр Фэнтези про драконов
Издательство Четыре четверти
– На здароўе. Пазней вам нечага больш уежнага насмажу, можа, бульбы з салам і яйкамі ці з грыбамі.
– У мяне ўжо слінкі пацяклі, – сказаў тата. – Як уявіш водар тваёй смажанкі, дык адразу апетыт разгараецца.
– Гэта вам не ў вашым горадзе! Харчуецеся немаведама чым. Вунь як схуднелі. Ну нічога, я тут за вас вазьмуся, неўзабаве ў мяне да людзей станеце падобныя! – жартавала бабуля.
Усе пад’елі, падзякавалі бабулі за смачны пачастунак і сталі раскладваць свае рэчы па пакоях.
Янка, праходзячы паўз камору, паглядзеў уважліва на дзверы, нібы імкнуўся знайсці хоць нейкую шчыліну. Што ж такое ў ёй? Чаму дзед яе гэтак старанна замкнуў?
– Слухай, Мілана, – ціха звярнуўся да сястры. – А ты хоць раз бачыла, што там?
– Дзе?
– У каморы.
– Не, – матлянула яна галавой. – Ды і навошта? Напэўна, рознае халусце. Што там можа быць цікавага?
– Але чаму тады дзед заўжды яе замыкае?
– Мо яму там і ёсць што каштоўнае, але мне ўсё адно.
– Ат, – махнуў рукой Янка, разумеючы, што яе гэта не цікавіць.
Рыбалка. Таямнічы падарунак. Аповед пра продкаў
Наступнага дня дзед з Янкам вырашылі парыбачыць. Дзеду карцела выпрабаваць новую вуду, і ён пабудзіў унука.
– Ну што, рыбак, не перадумаў? – жартам запытаўся дзядуля.
– Не, мы ж дамовіліся.
– Слушна. Ранкам рыба сама лепей бярэцца, прынамсі ў нас. Так што ўставай, хутка снедай і хадзем.
– А Мілану не будзем будзіць?
– Ды не, хай спіць. Прагне сёння з сяброўкамі сустрэцца, даўно не бачыліся.
– Ага, пахваліцца, – усміхнуўся Янка.
– Мо і так. Чаму б і не пахваліцца, як ёсць чым? Яна ў вас ужо як каралеўна. Ды яшчэ з гэтай каронай!..
– Дыядэмай, – выправіў унук.
– Хай сабе і так, я ў гэтым не знаюся.
– Я, прызнацца, гэтаксама. Каб не сказалі, мо і не ведаў бы.
– Так. Наш мужчынскі клопат – ваяваць, працаваць ды бараніць кволых і жанчын. А красавацца – гэта ўжо іх прывілей. Ды і няхай, калі ёсць чым. Галоўнае, каб пры гэтым яшчэ на нас ды на гаспадарку не забываліся. А там хай сябе цешацца, калі ім даспадобы.
Янка ўсміхнуўся з дзедавых разважанняў.
– Ну, унучак, мыйся, снедай ды выходзім. Рыба цяпер таксама будзе снедаць, тут мы яе і падловім.
Хлопец вомігам быў гатовы, не мінула і пяці хвілін.
– Дзеда, я ўсё! Можам ісці.
– Выдатна! Я толькі вуды вазьму.
– Дапамагчы?
– Дапамажы, калі ўжо гэтак карціць.
Вуды дзед захоўваў у той самай каморы, у якую так марыў зазірнуць Янка. І вось цяпер стары папраставаў менавіта туды, узяўшы з сабой і ўнука.
Хлопца перапоўніла хваляванне. Няўжо ён урэшце зможа зазірнуць? Ды не проста зазірнуць, а ўвайсці туды ды даведацца, якую ж таямніцу дзед хавае, што заўжды замыкае камору? Можа, ён там трымае паляўнічую стрэльбу ці яшчэ што, чаго іншым не варта ведаць і бачыць?
Янка