Аннотация

У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008–2018 гадоў. Скразная тэма зборніка – фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшэну тут не месца! Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Аннотация

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

Аннотация

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя. Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.

Аннотация

Новую кнігу Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў», большасць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія не маюць пакуль сваёй першай кнігі…

Аннотация

Гэтая казка распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінскай Прынцэсы. Героі ў казцы ёсць прыдуманыя і ёсць сапраўдныя. Гэты твор дзіўным чынам спалучае рэальнае з нерэальным. Казка адрасаваная чытачам усіх узростаў, усім, хто верыць у прыгожыя цуды, штодня іх чакае і сустракае.

Аннотация

Галоўныя героі аповесці маладыя хлопцы Мірон і Віктар, студэнты тэхнікума. Яны чытаюць шмат кніг пра прыгоды і падарожжы, мараць аб «нязведаных краінах». Аднойчы ў час веснавых канікул Мірон Бажко і Віктар Каляга захацелі пабачыць славутае палескае разводдзе. Пад уражаннем ад кніг аб далёкіх заморскіх краінах, ад прыгод, апісаных Ж. Вернам, М. Рыдам, Ф. Куперам, Мірон і Віктар на «душагубцы» выпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа на лодцы…

Аннотация

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню… Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Аннотация

Гістарычнай памяццю і патрыятычным зместам прасякнута аповесць "Сівая легенда", падзеі якой адбываюцца на Магілёўшчыне (галоўным чынам на Рагачоўшчыне ў Кісцянёўскім замку, а ў канцы твора і ў самім Магілёве) у першай трэці XVII стагоддзя, пасля Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній, калі адбывалася паланізацыя беларускага насельніцтва. Падзеі і галоўныя героі аповесці народжаны фантазіяй мастака. Выключэнне складае Леў Сапега, які, праўда, толькі эпізадычна прысутнічае ў канцы твора. Аднак аўтар здолеў перадаць атмасферу таго часу, калі частымі былі паўстанні сялян супраць феадальнага прыгнёту.

Аннотация

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Аннотация

“Калядны харал” – першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” – у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.