ТОП просматриваемых книг сайта:
Смерць у Венецыі. Томас Ман
Читать онлайн.Название Смерць у Венецыі
Год выпуска 1897
isbn 978-985-7165-87-2
Автор произведения Томас Ман
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Электронная книгарня
Як і многія іншыя мастакі слова, што ўвайшлі ў літаратуру на мяжы XI–XX стст., Т. Ман успрымаў свой час як канец бюргерскай эпохі (Bürgzeit), як перыяд разбурэння маральных асноў, распаду гуманістычных традыцый. «Раманам канца» назаве пісьменнік свой слынны твор «Доктар Фаўстус», але ж і яго «нобелеўскі» раман «Будэнброкі» – гэта таксама «гісторыя гібелі адной сям’і». Выключэннем з’яўляецца хіба раман «Чароўная гара», у суадпаведнасці з адкрытым фіналам якога біяграфія галоўнага героя выходзіць за межы сюжэта; сама атмасфера кнігі, аднак, гранічна насычана ўсё тымі ж хваробай, смерцю, тленам.
Першы раман Томаса Мана «Будэнброкі» (Buddenbrooks. Verfall einer Familie), з якога пачнецца слава нямецкага празаіка, выйшаў з друку ў 1901 г. Яго мастацкая структура традыцыйная, выкладанне гісторыі сям’і любекскіх купцоў у ім храналагічна паслядоўнае, сэнс твора празрысты – прынамсі, у параўнанні з наступнымі раманамі пісьменніка. Спачатку аўтар хацеў напісаць чарговую навелу, у якой збіраўся развіць толькі гісторыю апошняга прадстаўніка дынастыі ды хіба яшчэ яго бацькі Томаса Будэнброка. Аднак сюжэт запатрабаваў маштабаў раманных, эпічных.
Многія рэаліі запазычаны пісьменнікам непасрэдна з рэчаіснасці, уласных успамінаў аб дзяцінстве ў Любеку, лістоў і аповедаў сваякоў, сямейных паданняў і дакументаў (з кулінарнымі рэцэптамі ўключна). Між тым гэты твор – зусім не прыватны сямейны выпадак; пазней сам аўтар вызначыць «Будэнброкі» як «схаваны пад маскай сямейнай хронікі сацыяльна-крытычны раман»[2]. На прыкладзе чатырох пакаленняў аднаго сямейнага клана Т. Ман паказаў скон нямецкага (і ўвогуле еўрапейскага) бюргерства, пры гэтым скразной лініяй рамана з’яўляецца гісторыя трэцяга пакалення Будэнброкаў – Томаса, Тоні, Хрысціяна і Клары. Час дзеяння – з 1835 г. да канца XIX ст. Мастак даследуе працэс памірання сям’і ў эканамічным, грамадскім і біялагічным аспектах, узаемазвязаных і ў пэўнай ступені ўзаемаабумоўленых.
Найбольш відавочны дзелавы, эканамічны крах сям’і. Стары Ёган Будэнброк, прадстаўнік самага старэйшага пакалення, яшчэ можа адчуваць задавальненне ад сваёй камерцыйнай дзейнасці: паміраючы, ён пакідае квітнеючую фірму і багацце, дзеля прымнажэння якога ўсё жыццё «працаваў не шкадуючы сіл». Пасля яго смерці значная частка капіталу была страчана, і не толькі па аб’ектыўных прычынах – у якасці пасагу і іншых выплат, але і з-за нежадання новага гаспадара, консула Будэнброка, весці смелыя, рызыкоўныя аперацыі. Яго сын Томас Будэнброк, які славіўся ў горадзе як «чалавек дзейны», спачатку сапраўды паспрыяў пэўнаму ўздыму фірмы, але ў хуткім часе справы пачынаюць рухацца гэткім «панурым тэмпам», што становяцца прадметам плётак. «Удачы і поспехі ў мінулым», «капеечныя абарачэнні» і «мізэрная эканомія» не могуць паправіць становішча. Фірма апынулася на ўзбочыне прадпрымальніцтва, а пасля смерці Томаса Будэнброка была ліквідавана.
Эканамічны заняпад суправаджаецца, аднак, ростам грамадскага аўтарытэту, праўда, аўтарытэту не ўсёй сям’і, а толькі старэйшага ў ёй – Томаса Будэнброка. У той час як яго брат Хрысціян, гэты «блудны сын», «вырадак, нарыў на целе сям’і», кампраметуе сваякоў, ды і Тоні, бясконца адданая традыцыям, пакідае сваімі шлюбамі «плямы» на рэпутацыі сям’і, сам Томас Будэнброк абіраецца гараджанамі ў сенат. Але і яго аўтарытэт з самага пачатку не абяцае быць трывалым і працяглым, бо грунтуецца на хісткім эканамічным падмурку.
Пісьменнік уважліва даследуе і біялагічны аспект выраджэння Будэнброкаў. Гэты бок гісторыі з цягам раманнага часу займае ўсё большае месца. Па сутнасці, толькі першым Будэнброкам наканавана было памерці ад старасці. Смерць консула ўжо насцярожвае: надта раптоўнай яна была. Доўга, у жахлівых пакутах памірае консульша. Працэс згасання жыцця ў ёй паказаны Т. Манам ва ўсіх падрабязнасцях, амаль натуралістычна. Дэталёваму адлюстраванню тых ці іншых анамалій, хвароб і смерцяў аўтар будзе надаваць усё большае значэнне. Рана памірае сястра Томаса – рэлігійная Клара. Дзіўнай падаецца гараджанам смерць Томаса: «Ад зуба… сенатар Будэнброк памёр ад зуба… Але, чорт вазьмі, ад гэтага ж не паміраюць!»[3] Нарэшце, тыф забірае жыццё маленькага Ёгана, кволага і хваравітага ад нараджэння. Смерць гэтага апошняга Будэнброка нібы прадвызначана лёсам і не мае альтэрнатывы. Артыстычны, бязмежна ўлюбёны ў музыку, шчодра адораны ад прыроды, ён адчувае, як «балюча раніць хараство», як прыгажосць пазбаўляе чалавека «прыдатнасці да звычайнага існавання». Яго не пакідае думка, што «невыносны цяжар ад першых дзён жыцця гняце яго душу і аднойчы канчаткова яе прыдушыць»[4]. «Мне хочацца памерці… – прызнаецца хлопчык. – Пастар сказаў камусьці, што на мне трэба паставіць крыж, я са звыроднай сям’і…»[5] Не па ўзросце рана ён пачынае ўсведамляць сябе не толькі сведкам «разлому, распаду і тлену», але і самай уразлівай, самай слабай часткай
2
Манн Т. Об одной главе из "Будденброков" / Пер. с нем. Ю. Афонькина // Там же. С. 195.
3
Манн Т. Будденброки. История гибели одного семейства / Пер. с нем. Н. Ман. М., 1985. С. 613.
4
Там же. С. 626.
5
Там же. С. 662.