Скачать книгу

егендах ды паданнях… Чытач сустрэне звычайных людзей XVI–XVII ст., якіх часта называюць “маўклівай большасцю гісторыі”. Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.

      Вольга Бабкова адшукала сляды гэтых людзей у судовых дакументах ранняга Новага часу, і гэтыя сляды загаварылі: З кожнай старонкі – голас. Часам ціхі, часам гучны. Нават імёны ў кнізе гучаць як старадаўняя музыка – Сцяпанец Дудка, Ян Дуброва, Яська Скрыпка, Іван Жынь, Кацярыніца Валынка, Ян Зімапад, Якуб Воўк, Максім Чмель… Праз тоўшчу стагоддзяў прабілася чалавечая індывідуальнасць, і чорна-белая карцінка даўніны раптам расквецілася дзесяткамі фарбаў.

      Славуты французскі гісторык Марк Блок калісьці заўважыў: “Гісторыя ёсць навука пра чалавека ў часе”. На жаль, менавіта Чалавека бывае цяжка адшукаць на старонках большасці навуковых манаграфій і дысертацый. Мы не ўглядаемся ў яго, не шукаем у ім суразмоўцу, часцяком ператвараем нават вядомую гістарычную постаць у нейкую ажыўленую надчалавечую функцыю – ваеннага героя або здрадніка, стваральніка дзяржавы або яе разбуральніка, рэвалюцыянера або контррэвалюцыянера, ратавальніка нацыі, рэфарматара ўлады, навукоўца, паэта, першадрукара і г.д.

      А вось у кнізе В.Бабковай жыве якраз Чалавек. Ён мае дом, напрыклад, на новым рынку Менску насупраць ратушы, набывае лекі ў аптэцы Матыса Чаховіча, сустракае на вуліцах слугу канцлера Льва Сапегі – жыда Езафа Гафтара, перажывае трагічную смерць земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча, задумваецца над таямнічым знікненнем служэбніка віцебскага ваяводзіча Станіслава Збуйнеўскага, плача над лёсам спаленай на вогнішчы падданай пана Мікалая Жыгімонтавіча Шостака “чараўніцы” Ягнешкі… І ён жа п’янее і дурэе на вяселлі разам з шляхціцам Цэзарам Грандэзолі…

      Старонкі гэтай кнігі дазволяць паблукаць па менскіх вулках пачатку XVII ст., выправіцца ў падарожжа па адным з тагачасных гасцінцаў, каб зведаць поўную меру ліха і прыгодаў, бо дарога ратавала, хавала, губіла, паглынала, вабіла. Была роспаччу і надзеяй… Чытач адчуе той страх, які апаноўваў людзей пры сустрэчы з чарадзейтвам, у яго будзе магчымасць наведаць патаемны мацярык дзяцінства, які існуе па ўласных законах, адрозных ад свету дарослых: Дзеці яшчэ не сталі героямі дарослага жыцця, іх нібыта няма на тле пануючага свету бацькоў. Іхныя адчуванні палягаюць у іншай прасторы, на іншым узроўні… дзе час ад Калядаў да Купалля, ад Раства да Вялікадня – цэлая Вечнасць. Але ж не меншая Вечнасць – час ад ранку да вечара, напоўнены падзеямі, як нерат рыбамі… Нарэшце, аўтарка дазволіць зазірнуць у шляхецкія скрыні і дакрануцца да скарбаў, каб яшчэ раз пераканацца, што не ўсё тое золата, што блішчыць…

      Гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай напоўненыя паэзіяй. Якраз яна робіцца тым мастком, які звязвае свет сучаснага чытача з жыццём даўно забытага мешчаніна і шляхціца, і гаворыць нешта важнае таксама для людзей ХХІ ст. Дзякуючы ёй індывідуальна-чалавечае набывае цалкам іншую якасць, і нараджаецца пачуццё дакранання да Вечнасці…

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук

      Мае “Архівы”

      Аднойчы мне прысніўся Несапраўдны Кніжны Скарпіён[1]. Ён перапаўзаў са старонкі адной рукапіснай кнігі да іншай і клікаў за сабой. Так у далейшым і атрымалася. Праца ў мінскім гістарычным архіве са старажытнымі дакументамі наклала адбітак на мае ўяўленні пра чалавека як з’яву і пра прастору познесярэднявечнага свету, якая яго атачала. Менавіта ўяўленні, бо само жыццё падавалася і падаецца цяпер праявай, якая цяжка фіксуецца, нават запісаная ў дакументах.

      Актавыя кнігі земскіх і гродскіх судоў сярэдзіны XVI – пачатку XVII стагоддзяў, з якімі давялося працаваць, найперш уразілі сваёй мовай і ўсведамленнем таго, што за кожным з гэтых дакументаў стаялі жывыя людзі. Хлопята, братаньки, врядничка, боярка, тивунец, ойчычка, детки, нябожка, дитятко, дворчык, домок… – нязвыклы лексікон для судовай канцылярскай мовы. Ужо пасля з гэтых пісьмовых крыніц выплюхнулася цэлае мора імёнаў, прозвішчаў, найменняў, якія прыцягвалі ўвагу і прымушалі глядзець на звыклы свет іншымі, так бы мовіць, прамытымі вачыма. Цяпер я цвёрда ведаю, што час і прастора насамрэч маюць слаістую структуру. І там, дзе іх ужо няма, працягваюць адгукацца на покліч старыя імёны. Адно трэба мець доступ да коду, не памыліцца ў выбары ключа. Нялёгкая задача.

      Зачараваная графічнымі выявамі даўняга почырку, сочачы ўважна за хітраспляценнямі асобных словаў, міжволі пачала бачыць тое, чаго ў дакуменце насамрэч не было. Прыкладам, на другі-трэці дзень пасля пачатку працы з тэкстам актавай кнігі мінскага гродскага суда, наткнулася на выраз, запісаны ў дакуменце крымінальнага характару, які прымусіў на імгненне вымкнуць з будзённасці. (Вядомы стан пры сустрэчы з трапнай метафарай ці празрыстым да вастрыні вобразам). Гаворка ішла пра золотую бшчалу. Не проста пчалу, а менавіта залатую! Пазней даведалася, што “пчала” сапраўды была ў дакуменце, але быў яшчэ і “залаты”, які згадваўся ў якасці грашовай адзінкі. Парэпанасць

Скачать книгу


<p>1</p>

С. Харэўскі. Зьвяры-суайчыньнікі…