ТОП просматриваемых книг сайта:
…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам
Читать онлайн.Название …І прыдбаў гэты дом
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-340-9
Автор произведения Мікола Адам
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Четыре четверти
Кораценька бацька распавёў дзядзьку пра свае прыгоды, пагадзіўся з тым, што вінаваты сам, і паабяцаў разабрацца з рабаўнікамі, бо дзядзька ўжо прапаноўваў дапамогу і сваю, і міліцыю падключыць.
Ну сам дык сам. Бацька заўсёды ўсе свае праблемы вырашаў самастойна. Як Чак Норыс, пра якога, зразумела, у той час ніхто ведаць не ведаў.
Адмыслова ён не шукаў Зарыну і Агайдара, але часта задумваўся, што з імі зробіць, калі знойдзе. Не ў міліцыю ж павалачэ. А вось яны могуць кінуць на бацьку заяву, калі той іх адлупцуе, і пасадзяць за мілую душу. Чамусьці ў гэтым бацька не сумняваўся. Тым не менш прыходзіў па выходных да рэстарана, прагульваўся каля дзвярэй хвілін пятнаццаць, але ўнутр не заходзіў, курыў і сыходзіў.
Толькі пад Новы год, і тое выпадкова, ён сутыкнуўся нос да носа з Зарынай у грамадскім транспарце. Вяртаўся з працы маршрутным аўтобусам і стаяў каля акна, калі на адным з прыпынкаў пасажырскай хваляй да яго грудзей вынесла дзяўчыну, прыціснула, а выхад спрэсавала. Зарына апынулася ў пастцы, якая схапіла яе і трымала мёртвай хваткай. Дзяўчына адразу пазнала бацьку, убачыў па яе вачах, аднак не спалохалася, а калі спалохалася, то на імгненне. Адчайна, куражліва засмяялася яму ў твар. Бацька раптам узяў і пацалаваў яе ў вусны, што крыўляліся насупраць ягоных губ. Яны былі халоднымі з марозу і салодкімі, як марожанае.
– Дурак! – прашаптала яна пасля.
Яны не размаўлялі і больш не цалаваліся. Зарына ліхаманкава шукала выйсце з пасткі. Бацька бачыў гэта зноў жа па яе вачах. Яны ўвесь час бегалі, быццам вавёркі: шмыг у адзін бок, шмыг – у другі, уверх, уніз. Спадзявалася, мабыць, больш за ўсё, што яе вынесе з аўтобуса гэтак жа, як занесла. Але бацька сачыў за кожным яе рухам, і проста так ёй не ўцячы ад яго.
Нарэшце Зарына дачакалася патрэбнай хвалі. Яна падхапіла б дзяўчыну нават у тым выпадку, калі б тая супраціўлялася. Зарына пераможліва азірнулася на бацьку, але той таксама трапіў у паток, што выкульваўся з аўтобуса.
Яна пабегла, як толькі кранулася нагамі заснежанай зямлі, ды высокія абцасы зімовых ботаў перашкаджалі. Бацька лёгка дагнаў дзяўчыну, схапіў за пухнаты каўнер прыталенага футэрка. Ліхтары і вочы людзей, што праходзілі міма, памылкова прымалі іх за закаханую пару.
– Дзе ён?
– Хто?
– Ты ведаеш, хто!
– Не ведаю я нічога! Пусці! Ты робіш мне балюча!
– Яшчэ не тое будзе.
– Я закрычу! Паклічу міліцыянтаў!
– Крычы. Раскажаш ім, як абрабавалі мяне і кінулі паміраць.
– Ты нічога не дакажаш!
– А ты правер.
– Мне павераць больш.
– Добра. Тады хадзем проста зараз у міліцыю.
– Нікуды я з табой не пайду!
– Ты ж так ірвалася туды. Ужо не хочаш?
– Я перадумала.
– Што