ТОП просматриваемых книг сайта:
…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам
Читать онлайн.Название …І прыдбаў гэты дом
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-340-9
Автор произведения Мікола Адам
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Четыре четверти
Хутчэй за ўсё Зарына ведала, што застане ўсю сям’ю Агайдара разам, больш за тое, разлічвала на гэта, бо на выпадковасць падобнае мала паходзіла. Яна хацела раз і назаўсёды пазбавіцца ад Агайдаравага ўплыву, скампраметаваць таго перад сям’ёй, зганьбіць на вачах сваякоў, тым самым засцерагчы і сябе, і бацьку. І ёй задуманае ўдалося, а бацька быў жывым пацверджаннем цёмных спраў іх сынка. Старэйшы брат у гасцёўні, побач з абедзенным сталом, на вачах ва ўсіх прысутных збіў Агайдара, ператварыўшы яго твар ці не ў крывавую кашу. Пасля загадаў вярнуць бацьку ўсё, што адабраў, і вымятацца з гэтай хаты. Сваякі ад Агайдара адракліся.
Больш, як і прадракла Зарына, бацька яе ніколі не бачыў, як і Агайдара.
Ён угледзеў яе смяшлівы твар і вушы, падобныя на эльфійскія, зусім выпадкова, падчас пахавання дзеда, мацярынага бацькі, амаль праз пятнаццаць гадоў. Ні кроплі не змяніўшыся, яна какетліва пазірала на бацьку з фотаздымка надмагільнага помніка. Сэрца Зарыны перастала біцца праз тры дні пасля таго, як яна разам з бацькам прыціснула Агайдара.
Недзе праз год бацька пазнаёміўся з маці. Але перш, чым зрабіць крок насустрач, тры месяцы сачыў за ёю пры дапамозе дванаццацігадовай сяброўкі, якая жыла ў тым жа доме, хоць і ў іншым пад’ездзе. Яна, між іншым, і паказала, літаральна пальцам, бацьку яго будучую жонку. Можна сказаць, дзякуючы гэтаму маленькаму шпіёну бацька з маці і сустрэліся. Калі б не малая, наўрад ці што б у іх выйшла. Яна адгукалася на імя Танюха. Танюхай сябе і называла заўсёды, калі з кім-небудзь знаёмілася. Бацька выратаваў дзяўчынку, калі тая танула. Малая паслізнулася на самаробным плыце з вечка ад вялізнай драўлянай бочкі з-пад будаўнічай аліфы і звалілася з яго ў ваду кар’ера, утворанага паводкай і бясконцымі дажджамі побач з новабудоўлямі Трыццаць першага квартала. Пройдзе час, і на падобных плытах, утвораных, аднак, не з бочак, а з будаўнічых кабельных катушак, у такіх жа кар’ерах будзем гойсаць мы з братам, уяўляючы сябе то Рабінзонамі, то піратамі, то гераічнымі абаронцамі Севастопаля, нават прымем удзел у сапраўднай марской баталіі паміж прадстаўнікамі нашага дома і суседняга. На шчасце, у той вайне ніхто не загіне, хоць кожнага яе ўдзельніка надоўга прыкуе да ложка ангіна ці свінка.
Дзяўчынцы пашанцавала, што бацька ішоў паўз новабудоўлі, побач з кар’ерам. Калі б не ён, Танюха патанула б. Ужо цямнела, да таго ж месца, у якім яна апынулася, было бязлюдным. Бацька яе і не бачыў. Ён яе пачуў. Яе здзіўлены ўскрык, калі тая боўтнулася ў ваду. Дарэчы, брудную, мутную, з вясёлкавымі разводамі ад мазуту.
Наглытацца гэтай дрэні Танюха не паспела.