ТОП просматриваемых книг сайта:
Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Читать онлайн.Название Закон захавання кахання
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-273-0
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Четыре четверти
– Прыехалі на курсы?
– Так, – адказала Ада.
– Будзем аднакурснікамі, – весела прамовіў ён. – Мяне завуць Гоша. Я з Кіева. А вы адкуль?
Яна назвала сябе, сказала, што з Беларусі, з Бабруйска, і спытала, як дабрацца да Літінстытута. Гоша растлумачыў, што з перасадкаю на метро трэба даехаць да плошчы Пушкіна, а там ужо па Цвярскім бульвары рукой падаць да дома Герцэна. Ада шмат разоў была ў мінскім метро, але, мусіць, падземная дарога там залягала не так глыбока, як у Маскве, таму яна зараз звярнула ўвагу, як нахіляюцца ўперад людзі, якія падымаюцца на эскалатары, быццам хочуць хутчэй выйсці на паверхню, і як адхіляюцца назад тыя, што едуць да цягніка, нібы падсвядома супраціўляюцца спуску ўніз, у падзямелле. Сама паспрабавала стаць роўна, каб нікуды не хіліцца, але гэта была дарэмная спроба. Заўважыла, што і яе постаць адхіляецца назад, быццам баіцца трапіць у апраметную. Безумоўна, гэта толькі першае ўражанне, пасля прывыкне і не будзе звяртаць увагі, а мо яшчэ і пачне бегаць, як вунь той чарнявы хлопец, што паскакаў уніз ледзь не праз дзве прыступкі.
Электрычка даімчала Аду да патрэбнай станцыі вельмі хутка. За той час яна толькі паспела разгледзець свой трохі стомлены з дарогі твар, адлюстраваны ў вагонным шкле. Выйшла з падземнага перахода, убачыла постаць Пушкіна, які з п’едэстала журботна пазіраў уніз на мноства машын і людзей, ад якіх ажно мільгацела ў вачах. Вялікі паэт наперад ведаў, што ўся іх мітусня – пустая трата каштоўнага часу, адведзенага кожнаму чалавеку Вышэйшымі сіламі. Мала хто з гэтых мурашоў, стомленых і вясёлых, злосных і абыякавых, знайшоў свой сапраўдны шлях у жыцці і шыбуе да канкрэтнай мэты. Большасць з іх заблудзіліся паміж працаю і сям’ёю, цягнуць воз са скрыпам, сварацца, мірацца, паміраюць ды так і не паспяваюць усвядоміць за жыццё, якім жа яно павінна быць, чалавечае шчасце. Мабыць, Ада ў гэтай гурме была рэдкім выключэннем. Яна здзейсніла мару, паступіла на вучобу, куды хацела, хоць папярэдне пераадолела адчайныя пратэсты і супраціў мужа. Пра свой намер сказала яму толькі за тыдзень да ад’езду, але і гэтага часу хапіла, каб выслухаць ад яго абвінавачванні, абразы, здзек далёка не заўсёды ў межах цэнзурнай лексікі. Урэшце не вытрымала, сабрала рэчы і сышла да маці, якая на яе таксама навалілася з заклікамі не рабіць глупства і трымацца сям’і.
«Якой сям’і? – абурана думала Ада. – Не кахаю яго. Мо ніколі і не кахала».
Так, здалося аднойчы, што Мечыслаў добры хлопец. Ён такі і быў: пакладзісты, спакойны, памяркоўны, але толькі да вяселля. А потым пачаў ставіцца да яе, як да рэчы, якая павінна слугаваць і падпарадкавацца яму ва ўсім. Безумоўна, Ада паспяшалася з замужжам. Маці ўсё чаплялася:
– Табе ўжо за дваццаць. З гэтаю вучобаю застанешся старою дзеўкаю… Каму ты трэба будзеш з тваім дыпломам?
Ада тады вучылася завочна на трэцім курсе філфака ў Мінскім педінстытуце, працавала спачатку ў школе лабаранткаю, а яшчэ з восьмага класа перыядычна друкавала вершы ў раёнцы. Яе добра ведалі ў рэдакцыі, запрасілі на працу, дзе яна ўзначаліла аддзел мастацтва і культуры, а таксама збірала матэрыялы для літаратурных старонак, таму аўтаматычна стала кіраўніком літаб’яднання.
Яшчэ калі працавала ў школе, на яе звяртаў увагу настаўнік фізкультуры Мечыслаў, а калі перайшла ў рэдакцыю, дык пачаў настойліва прапаноўваць пабрацца. А тут яшчэ маці насела са сваімі ўгаворамі ды парадамі – Ада здалася пры адной умове, што дзяцей не будуць заводзіць, пакуль не скончыць інстытут. Пабыла з год замужам і зразумела: не той Мечыслаў чалавек, пра якога марыла, чужы, злосны, раўнівы, нястрыманы. Патрабаваў, каб яна пакінула вучобу ў інстытуце, таму што ён здатны пракарміць сям’ю. Аду смяшылі ягоныя заявы. Вядома, якія заробкі ў настаўніка. І чаму яна павінна адмаўляцца ад уласнага жыцця ў дагоду мужу?
– А раптам з табою што здарыцца? На каго мне разлічваць? – пытала Ада.
– Ты маёй смерці жадаеш! – крычаў раз’юшана ён у адказ і знаходзіў яшчэ тысячу прыдзірак, каб зняважыць і пакрыўдзіць яе.
Гады ляцелі хутка. Ездзячы ў Мінск для здачы курсавых работ і на сесіі, Ада наведвала часопіс «Маладосць», газету для моладзі «Чырвоная змена», дзе і пачала змяшчаць свае вершы. Як толькі скончыла вучобу, сабрала і выдала першы зборнічак паэзіі, неўзабаве – другі. Яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў, пачалі запрашаць на семінары творчай моладзі. Кожная паездка даводзіла мужа да істэрыкі, але Аду, якая так і не наважылася займець дзяцей з гэтым чалавекам, нішто не магло затрымаць. Нарэшце ў яе з’явілася магчымасць павучыцца ў Маскве, у Літаратурным інстытуце, пра які яна марыла яшчэ ў школьныя гады, ды так і не адважылася паехаць, бо маці сказала, што не здолее вучыць яе на стацыянары, няма чаго замахвацца невядома на што, маўляў, выйдзеш замуж – нікому твая навука не трэба будзе. Займей які-небудзь дыплом аб вышэйшай адукацыі – і дастаткова для дзяўчыны.
Ада была паслухмянай з маленства,