Скачать книгу

Ты, Васіль, да вяселля гэтую рамантыку, відаць, выкарыстоўваў, каб заваяваць каханне Аксаны. Але, даражэнькі, адносіны ў сям’і трэба будаваць і ўдасканальваць пастаянна. Інакш ты рызыкуеш страціць тое, што стваралася не адзін дзень: узаемныя пачуцці, душэўную блізкасць, радасць зносін…

      Васіль ажно рот разявіў, слухаючы калегу. А тая працягвала:

      – Ты, сябра, недаацэньваеш псіхалогію жанчыны. Думаеш, калі прыносіш грошы дадому, дык усё будзе ў парадку? Не забывай, што жонка чакае ад цябе ў першую чаргу пяшчотных слоў, хоць ты яе і золатам абсыпаў. Ёсць жа куча мілых дробязей, якія амаль не патрабуюць часу. Напішы ласкавую запісачку і пакладзі яе жонцы ў сумачку. Вось убачыш, тваё задавальненне ад уласнай фантазіі будзе не меншым, чым радасць Аксаны…

      Васіль прыслухаўся да парады. На сваім рабочым камп’ютары набраў, затым вывеў на прынтэры запіску, у якой прызнаваўся ў каханні Аксане, напрыдумваў кампліментаў, прапанаваў сустрэчу ў гарадскім парку ў першы выхадны дзень, а падпісаў прыдуманым імем – Артур.

      Вечарам, калі жонка была ў ваннай, ціхенька палажыў запіску ў сумачку.

      Ідучы на працу раніцай, Аксана ўспамінала словы сваёй сяброўкі Ніны: «Час праходзіць, мілая. Іншы раз варта і па баках паглядзець!..» А на яе даўно заглядваюцца мужчыны не толькі з іх цэха, але і з іншых. Асабліва старшы механік Артур Краўцоў падоўгу затрымлівае свой позірк на яе твары, ласкава ўсміхаецца пры сустрэчах. «А можа, і сапраўды варта звярнуць увагу на паклоннікаў?» – пранеслася ў галаве Аксаны думка.

      На прахадной завода Аксана, дастаючы з сумачкі пропуск, заўважыла запіску. Але чытаць яе не было калі. Толькі ў канцы працоўнага дня яна ўспомніла пра яе. Прачытала – і ахнула. Пра такое можна толькі марыць! Артур прызнаваўся ў каханні. А якімі ласкавымі словамі ён яе называў!.. Аж сэрца закалацілася.

      Назаўтра, а гэта ўжо быў выхадны дзень, потайкам ад мужа Аксана купіла новую сукенку, схадзіла ў цырульню і з хваляваннем накіравалася ў гарадскі парк. Да прызначанага часу сустрэчы Аксана пахадзіла ўдалечыні, а затым рашуча накіравалася да месца спаткання.

      Падышла – і аслупянела. Насустрач ёй з кветкамі ў руках рухаўся… яе Васіль…

      «Вось табе і сюрпрыз, вось табе і рамантыка!» – падумала Аксана. Яна пачырванела і збянтэжылася.

      – Як ты даведаўся? – разгублена прамовіла яна.

      – А ты хіба чакала не мяне? – хітра заўсміхаўся Васіль.

      Усмешка Джаконды

      У ноч на мужчынскія святы

      Святкавалі мы пад кіраўніцтвам дырэктара нашай фірмы «Перапрадай» Івана Мікітавіча ў адзін вечар адразу два мужчынскія святы: 23 лютага і 8 Сакавіка. Няважна, што ніхто з нас не служыў. Выкруціліся: хто «пласкаступ», хто «блізарукі»… А 8 Сакавіка?.. Дык мы ж усе жанчын кахаем. Якое ж без іх свята? Перш за ўсё, яны выдатна зарэкамендавалі сябе пры пераносцы сумак з пітвом і закуссю.

      Разгавеліся ў мясцовым рэстаране – так бы давеку. На стале засталося ўсяго столькі, што вялікую рэшту ежы спакавалі жанчынам у сумкі. Пітво – два партфелі – узяў у рукі пад сваю адказнасць

Скачать книгу