ТОП просматриваемых книг сайта:
У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава
Читать онлайн.Название У святой краіне выгнання
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6976-84-4
Автор произведения Ала Сямёнава
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
А свае інтуітыўныя харэаграфічныя практыкаванні ўжо ў сталым узросце Дана згадвала, калі глядзела Антоніа Гадэса і Крысціну Оес – іх танец пераўзышоў усе самыя палкія яе ўяўленні. А тады… на яе незабыўнае ўражанне зрабіла крэолка з фантастычным найменнем – Ісідара Каварубіа дэ Лос-Ланос. Сюжэт Майна Рыда не вымагаў да крэолкі асаблівых сімпатый, павінны былі падабацца Морыс Джэральд і Луіза Пойндэкстэр, але ў памяць запала гэтая красуня. І вярэдзілі ўяўленне таямнічыя, ваблівыя назвы: савана, серапэ, гасіенда, прэрыя, пампасы… Іспанізавана-англізаваная, з індзейскім каларытам гэтая мясцовасць – Тэхас – ва ўяўленні Даны чамусьці супадала з настойлівым наступам гукаў Равэля.
«Балеро» Дана танчыла з задавальненнем. Публіка не шкадавала апладысментаў. Дана – нават тады – разумела ім цану. Ну, хіба можна не захапляцца талентамі гаспадарскай дачкі? Тым больш што добраму настрою спрыялі смажаныя качкі і пульхныя пірагі і мноства розных прысмакаў і іскрыстыя хатнія наліўкі. Крамы ў гарадах не ламіліся ад харчу. І гэты кірмашова-хатні пяропых, выключна раённага, местачковага шкталту, пасля пасяджэнняў па дванаццаць гадзін запар – хіба ж ён не схіляў да авацый? Да таго ж Дане пасавалі вузкія, упрыцён, чорныя нагавіцы з высокім пасам, са старых дзедавых, белая матчына блуза і тая ж самая аксамітавая камізэля з блыскаткамі. Гэта было падобна на гульню – нават на тэатр.
Тут, у пакоі, маці таксама была вясёлая, бадзёрая, ззяла ўсмешкай, гасціннасцю, любасцю. Ажно Дана ведала і той бок гасціннасці, па-за заслонай. Ніна касавурылася і кволілася, як толькі падаваўся знак пра гасцей, і маці смажыла, мясіла, выпякала, упрыгожвала, раскладвала – тут Ніна і сапраўды не мела ад матухны-прыроды і намёку на густ. А маці стамлялася, злавалася, шыкала на ўсіх – і Дана ненавідзела