ТОП просматриваемых книг сайта:
Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Читать онлайн.Название Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-09-7
Автор произведения Міхась Міхалевіч
Жанр Хобби, Ремесла
Издательство Электронная книгарня
Тут карэнныя былі па фаміліі Дабышы. Праваслаўныя. Я сама з Дзяружак, там за Шыленцамі. За гэтага Гінтаўта пайшла. Ну, фамілія нейкая вродзе як фрыцкая, нямецкая, але бацька быў католікам. І мой бацька быў католікам. Мае бацькі некалі яшчэ былі дваране. Мелі футар Загіссе. Яны былі дваране і дзве фаміліі насілі: Воўк і Ланеўскі. Але ж тады прадзеда выслалі і дзеда майго выслалі, а бацьку майго забралі. Хараніліся мае ў Мнішаве, пры касцёле.
Ля мастка на тым баку Вільлі, дзе Шыленцы, стаяла каплічка. За мастом, справа як ісці з Вялікага поля. У якім гаду ўжо не помню, прыехалі сюды студзенты. З Віцебскага інсцітута. На трэцім курсе яны былі. І вот яны разламалі гэту каплічку. Гэта каплічка, абразы такія, і іконы харошыя, і ўзялі пакідалі па дарозе і па полі. Былі два студзенцікі ну такія харошыя, на кварціры. Яны нікуды не хадзілі. А тут у саседняй хаце былі нейкія пяць хлопцаў. І адзін быў фамілія Барада. Бараду во гэткую насіў. І ён дзе-та быў. Ну, памагалі саўхозу, ну і разламалі каплічку і нашлі там вялікі клад. І тут яны разламалі капліцу, і тут яны шукалі клад. І там вось, як ехаць гэтай дарогай на Шклянцы, кладбішча было якое, яго ніхто не помніць. І там яны раскопвалі, каменні падымалі. Цяпер такіх завуць чорныя капацелі. І там былі захаронены людзі седзючы, косці стаялі. Нічога там яны не знайшлі. І пры гэтай капліцы была бабка, Анеля, і нічога і ў яе не знайшлі. Жыла яна тут за рэчкай, на пагурачку стаяў дом. Раскулачылі яе бацькоў. Потым вайна была – ніхто не ведае, дзе яна тады была, і усё. После вайны яна явілася. Хаты яе не было, там ужо цяляты стаялі, там авечкі і ягняткі, калхоз ужо там быў. Ну яна, гэта Анеля, далася ў веру, у касцёл, каталічка была. У чым хадзіла, у тым і ляжа, што на ёй было. Такое пальцішка чорненькае было. Начавала па хатах. Дужа малілася Богу. Іконы прадавала. І яна нідзе нічога, і някага ў яе багацця не было. А ў гэту каплічку яна малілася, там абразы былі, дык людзі прыносілі капейкі калі. Кінулі там каля дваццаці капеек. Капеек трыццаць ахвяроўваліся. Вот. І яна была настолькі набожная, некалі знайшла святы камень, а я ішла замуж. Тут, за рэчкай, быў першы дом на перакростку, ну, яго ўжо няма, на тую сторану. Свякроў жа была, мужык быў, і вот Анеля як мяне палюбіла ну і прышла да мяне, каб я ёй нейкія бліны спякла. Ну, я буду пячы тыя бліны, а для чаго яны, ужо за нейкі камень. Найшла нейкі камень у Вільлі – след анёла. Сабралася мужчын, выкапала гэты камень, выцягнула з ракі, і мужчыны ўкацілі ў гэту каплічку. На камяні быў нейкі слядочак, нешто было. Яна так яго засцілала, так прыкланялася яму, малілася