Скачать книгу

не скаблілі на беразе ад кары, не вязалі ў плыты і пачкі, а як ёсць адразу кацілі у раку – “быдлам” (па-руску – «молью»). Такі дзікунскі сплаў дрэва наносіў вялікую шкоду усім насельнікам ракі, таму што кара набракала, адставала ў вадзе і асядала на дно і гніла там. Другі раз – калі «стварылі» Вілейскае вадасховішча. Але што здзіўляе, ракі ўсё ж выжылі, прыстасаваліся і сталі зрэдку зноў сустракацца як вышэй, так і ніжэй за вадасховішча.

      Да будаўніцтва Вілейскага вадасховішча, па апавяданнях мясцовых жыхароў, ракаў лавілі паўсюль, але найбольшая іх колькасць здабывалася на Вяллі “за Польшчай” ля в. Белая і мястэчка Быстрыца, дзе існаваў пастаянны рачыны промысел, даваўшы значны прыбытак наяўнымі грашыма простым сялянам узбярэжжа, бо ракаў куплялі адразу агенты – перакупшчыкі, а рыбу трэба было злавіць і везці прадаць у мястэчка на кірмаш ці перакупшчыку. Жыхары в. Белая, у асноўным дзеці, налоўлівалі іх рачоўніцамі на жабу – за тыдзень некалькі дзясяткаў кошыкаў. Захоўвалі ў скляпах, у халадку, спецыяльна прыкрыўшы мокрым імхом, каб ракі заставаліся жывымі. А ў нядзельку, як апавядала жыхарка в. Белая, ехалі спярша да царквы ці касцёла ў Смаргонь і нават у Вільню, пагрузіўшы вялізныя кошыкі з накрыўкамі на калёсы, і, пабыўшы з раніцы ў храме, пасля везлі ракаў далей на базар ці перакупшчыку, а адтуль ракаў везлі ўжо оптам яшчэ далей у замежжа, на Захад.

      Цікавай з’яўляецца народная традыцыя ў прыбярэжных вёсках р. Нарачанкі (в. Слабада, в. Іжа). Існуе павер’е, што ўжыванне ракаў вельмі дадатна ўплывае на палавую сферу, стымулюючы і павялічваючы палавую цягу як мужчын, так і жанчын. Таму юнак, які кахае дзяўчыну і не ўпэўнены, што яна зможа адказаць яму ўзаемнасцю, стараецца для ўзбуджэння лібіда запрасіць яе на лоўлю ракаў. На месцы спаткання ў прыбярэжным лесе загадзя хаваюцца кацялок, соль, запалкі для вогнішча. Калі дзяўчына пагаджаецца зняць пробу далікатэсу, то ні піва, ні віна ёй не трэба: далейшае рамантычнае развіццё падзей гарантаванае. Пры гэтым мужчынская палова свята верыць, што менавіта ракі дапамаглі ім спакусіць сваіх будучых жонак. А жаночая палова хітравата адмаўляецца даць шчырыя тлумачэнні. Аднак, не абвяргаючы мужчынскую версію, абыходзяцца стандартнымі джакондаўскімі ўсмешкамі. Таксама пра гэта я чуў ад Бохана А. А. (1955 г. нар. в. Іжа). Хлопцы з Іжы, калі ў р. Вузлянцы чамусьці не маглі злавіць ракаў, лёталі ў канцы 70-х гадоў у Каралеўцы, на р. Нарачанку, да моста, дзе заўсёды можна было ў віры налавіць ракаў, каб спецыяльна пачаставаць дзяўчат перад вечарынай. Сведкам такой традыцыі частавання дзяўчыны ракамі на спатканні мне пашчасціла быць на р. Нарач ля в. Слабада ў 2005 г.

      Ведаючы пра магічныя ўласцівасці гэтых істот і верачы ў іх, тутэйшыя жыхары спецыяльна выстаўлялі вараных ракаў на вясельны стол у якасці абавязковай стравы для маладых, каб была ўдалай першая шлюбная ноч для працягу роду. Так сама чуў пра павер’е, што дзеці, зачатыя пасля частавання ракамі, нараджаюцца здаровымі, не схільнымі да алергічных захворванняў.

      Вось яшчэ прыклад з радзімы графа

Скачать книгу