ТОП просматриваемых книг сайта:
Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ. Аляксей Крывалап
Читать онлайн.Название Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ
Год выпуска 0
isbn 9785449306159
Автор произведения Аляксей Крывалап
Жанр Компьютеры: прочее
Издательство Издательские решения
Уплыў «Эгаістычнага гену» быў настолькі моцным, што ідэя здолела аб'яднаць даследчыкаў з розных кірункаў навукі. Прапановы стварыць з тэорыі мемаў асобную навуку пачалі з'яўляцца яшчэ ў 80-х гадах ХХ стагоддзя.
Адметнасць меметыкі ў тым, што яе прыхільнікі звычайна не маюць вышэйшай адукацыі, што і выклікае спрэчкі вакол яе навуковага статусу.
У 1992 годзе Дэніэл Дэнет (Daniel Dennett) у кнізе «Consciousness Explained» паспрабаваў змясціць ідэю мема ў межах мадэлі чалавечай псіхікі, ці, іншымі словамі, у тэорыі розуму14.
У 1996 годзе ўбачылі свет адразу дзве істотныя для развіцця меметыкі працы: Рычарда Бродзі (Richard Brodie) «Virus of the Mind: The New Science of the Meme»15 і Аарона Лінча (Aaron Lynch) «Thought Contagion: How Belief Spreads Through Society»16.
Цікава, што А. Лінч распрацаваў сваю канцэпцыю асобна ад даследаванняў Р. Доўкінза і Р. Бродзі і працаваў па-за межамі акадэмічнага дыскурсу – ён быў менеджарам Microsoft.
З 1997 года пачаў выходзіць электроны часопіс «Journal of Memetics – Evolutionary Models of Information Transmission», які быў цэнтрам мем-супольнасці, што імкліва развівалася. Цяпер магчыма знайсці архіў усіх нумароў гэтага часопіса: http://cfpm.org/jom-emit/all.html.
У 1999 годзе была надрукаваная знакавая кніга «The Meme Machine» С’юзан Блэкмар (Susan Blackmore). У тэксце былі прапрацаваныя канцэпты, прапанаваныя вышэйзгаданымі аўтарамі, і знойдзеныя аналогіі з наяўнымі вынікамі даследаванняў у галіне культурнай антрапалогіі. Таксама С. Блэкмар прапанавала новую канцэпцыю эвалюцыі мовы, якія абапіраецца на меметыку17.
У межах меметыкі існуе падзел супольнасці на дзве вялікія групы. Прыхільнікі першай (інтэрналісты) прытрымліваюцца інтэрпрэтацыі мема паводле класічнага вызначэння Р. Доўкінза – як адзінкі інфармацыі, якая знаходзіцца ў свядомасці індывіда. Сярод вядомых прыхільнікаў дадзенай плыні згаданыя вышэй Р. Бродзі і А. Лінч. Прыхільнікі другой (экстэрналісты) трактуюць мемы як назіраныя артэфакты культуры, носьбіты сацыяльна значнай інфармацыі і патэрнаў у паводзінах. Да іх належаць такія даследчыкі, як Дэрак Гатэрар (Derek Gatherer) і Уільям Бензон (William Benzon).
Галоўным довадам экстэрналістаў з'яўляецца сцвярджэнне аб тым, што немагчыма ўявіць меметыку навукай, якая карыстаецца эмпірычнымі колькаснымі дадзенымі, бо немагчыма ўбачыць унутраныя структуры свядомасці. Навукай яе можна будзе лічыць толькі ў тым выпадку, калі засярэдзіць увагу на аб'ектах культурнай сферы, якія магчыма даследаваць колькаснымі метадамі. Інтэрналісты не згодныя з такім падыходам і, у сваю чаргу, прагназуюць, што рана ці позна, але ж новыя тэхналогіі дазволяць атрымаць доступ да ўнутраных працэсаў у свядомасці, а таксама што культура – гэта ў першую чаргу каштоўнасці, перакананні, устаноўкі, звычкі, а не самі асобна ўзятыя культурныя
13
Докинз, Р. Расширенный фенотип: длинная рука гена / Р. Докинз – М.: Corpus, Астрель – 2010. – 512 с.
14
Dannett, D. Consciousness Explained / D. Dannett – Little, Brown – 1992. – C. 227—252.
15
Brodie, R. Virus of the Mind: the Revolutionary New Science of the Meme and How It Can Help You / R. Brodie, 2009. – 249 c.
16
Lynch, A. Thought Contagion 2008.
17
Blackmore, S. The Meme Machine / S. Blackmore, NY: Oxford University Press – 1999. – 264 c.