ТОП просматриваемых книг сайта:
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся. Лучына Янка
Читать онлайн.Название Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Год выпуска 0
isbn
Автор произведения Лучына Янка
Жанр Зарубежная классика
Издательство Public Domain
I. ЗАМЕСТ УСТУПУ
«Цікава, мой панічу, што ў жыцці настане? —
Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне,
Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары. —
Мо не да ладу я кажу, мо ўжо стары?
Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі?
Выходзіць, пане, як у бабкі-варажбіткі.
Спрачацца не хачу, заўвага ж ёсць адна:
Я, не раўнуючы, як той кравец з сукна,
Вам лёгка з кожнага тутэйшага нязломка
Двух выкраю мешчанчукоў ды меры ёмкай.
А хіба ліха нашу чэлядзь, дабрадзей,
Не гладзіць гэтак, як барсук сваіх дзяцей?
Го! го!.. каб злыбеды зубоў не вышчаралі,
З асілкамі-дубамі люд бы раўнавалі.
Вось! – блізка беручы, на пана паглядзеў:
І цьфу! – аж падступае злосць, паніч схуднеў,
Запалі шчокі, не пазнаць людзіны з места!
А як пашастаем па лесе мы сумесна,
Дасць Бог, за восень пан паправіцца ў мяне,
Пакуль зноў жыць на лад мястовы не зачне.
Ды, мой панічу, праз паўгода быць вам потым,
Нібыта той камар, што хворы на сухоты». —
«Шчыруе той, хто мусіць». —
«Думкі мне адны
Спакою не даюць: хай спаляць перуны
Хвалёны гэты лад і новыя парадкі!..
Чыгунку пракладацьмуць тут і даастатку
Павысякаюць Ляды Чорныя, сюды
Збярэцца набрыдзь, купай з'едуцца жыды,
Каб зыскі выдзіраць усюды зграяй цэлай
Да Князя, возера, ад Машукоў і Цэпры,
Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод,
І ў Муты схоча ліпкі на прыбыткі зброд,
Сок высмакчуць увесь, нібы кляшчы, з зямелькі,
Прастоту ўрэшце высмее прыблуда нейкі,
Да ніткі абскубуць…
Як рады дасць жыхар,
Што ў Чорных Лядах меў усё як гаспадар,
Калі за венік нават, што цяпер дармовы,
Плаціць з кішэні будзе!.. А кантракту ўмовы,
Калі падпіша?..
Год ад году – і канец,
Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.
А прыйдзе час, што й качкі не пабачаць людзі,
Што на драздоў і дзятлаў ставіць сеткі будзем,
Цьфу!» – гэтак правіў Грышка погляд просты свой.
Аблічча, постаць, а таксама світкі крой
Яскрава сведчылі, што ён дзіця прыроды,
Палесся сын і спадкаемец варты, годны,
Выхоўвалі яго імшарыны, чарот,
Віры і плыні, душагубкі[1], што з калод.
Спрачацца з Грышкам цяжка, лоб яго закуты
На дыспуты, на спосаб новы і нячуты.
Ляпей узважма, скідку робячы прытым,
Ці ёсць хоць частка праўды ў поглядзе старым?
Ідзе да люду поступ, хай ідуць і людзі,
Гудок фабрычны кліча, паравозы будзяць,
Свет белы абягае тэлеграф ганцом,
Развеяў цемру Томас Эдысан святлом.
Што ўбачым, цяжка праракаць, як ад навукі
Дужэць, спрытнець у чалавека будуць рукі!
Пад ногі поступ падабраў вякі, падспод,
Усё, што адпадзе, асуджана на звод.
Пратэставаць дарэмна і навошта збочваць,
Бо людзі кажуць: «Жыць і карыстаць мы хочам!»
На акіяне хвалі марна люцяць бой:
Іх топча карабель, з іх пена за кармой.
Што небасяжных гораў тоўшча значыць будзе,
Калі тунэлі іх наскрозь прабілі грудзі?
Які ты ў нашым часе, о палескі край,
З адменаю тваёй, куды ні завітай,
Дзе гожасць дзікае прыроды – ад пачатку,
Дзе памяткі князёў, тых Рурыка нашчадкаў,
Што ў стэп на полаўцаў збіралі вояў раць,
На дзіды тураў колісь сілу мелі браць?
Ты край глухі, твае аблогі векавыя
Плуг поступу ўзарэ пад нівы залатыя.
Вы, мшары й пушчы, знікнеце, як марны сон!
Звядзецца звычай, зменіцца стары закон,
І ўсё, што слушна да мінуўшчыны належыць,
Памрэ павольным сконам зубра ў Белавежы.
Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі.
Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах
За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,
Нарэшце скажуць: шчасце – ява нашых мар!
Паверма!.. хоць і Шапенгаўэр Скачать книгу
1
Душагубка – «малая лёгкая, але ўстойлівая лодка» (заўв. Лучыны).