ТОП просматриваемых книг сайта:
Дараванне. Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Дараванне
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7109-7
Автор произведения Коллектив авторов
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
Зрэшты, дачка і не пытаецца ў яе парады, досыць самастойна падводзячы канцэптуальны баланс – псіхалагіня, а як жа ж! – пад сваю (яго) праблему: «Зразумей, пасля той вайны ў нямецкіх і нашых мужчын няма энергіі, неабходнай для пранікнення ў чужое цела, яны надта выклаліся, бо гэта адное і тое ж – пенісам ці штыком, забіць ці зачаць, адна і тая ж энергія, толькі са зваротным знакам…» – «Ну канечне, твой Генрых наваяваўся, усе грудзі ў медалях…» – «Справа не ў ім асабіста! Мужчыны расхацелі займацца сексам. Вазьмі бацьку: ён аддаваў перавагу алкаголю, бо энергетычна гэта менш затратны спосаб дасягнуць нірваны». – «Пакінь у спакоі прах свайго бацькі…» – «Не, ты даслухай! Затое жанчыны назапасілі шмат энергіі, і куды ім яе дзець?» – «А я адкуль ведаю?» – «Выходзяць замуж за папуасаў, азіятаў, афраамерыканцаў, мангола-кітайцаў, бо тыя іх трахаюць!» – «Не смей лаяцца пры маці! Гэта толькі нашы выходзяць – таму што дурніцы. Немкі ні за якіх папуасаў не выходзяць». – «Затое немкі купляюць штучныя чэлясы маркі «Індыйскі слон» і мужчын-лялек, ты зайдзі ў секс-шоп…» – «Дык што, ты цяпер будзеш спаць з «Індыйскім сланом» да канца жыцця?» Дачка не размаўляла з ёй тыдзень, і прабачэння прасіла, вядома ж, яна, хоць і мела рацыю ў той спрэчцы: ну і пакаленне – ва ўсім гатовыя абвінаваціць
2
Швуль (