Скачать книгу

наступны раз» заявіць на яе ў паліцыю. Давялося прыбраць з яго пакоя ўсё лішняе, ператварыўшы той у нешта накшталт карцара або палаты для звар’яцелых, разабраць і вынесці ложак Эльзы, схаваць абрусы, пакрывалы, адмовіцца нават ад настольнай лямпы ў металічным корпусе, якую хворы з невытлумачальным раздражненнем рэгулярна кідаў на падлогу. «Вось акупант пракляты», – напаўголас лаялася яна, урэшце, без злосці, падбіраючы лямпу. Выкруцілі і ручку з аконнае рамы, але тое было пазней; а тады, у адну з тых вар’яцкіх начэй, стаміўшыся назіраць, як ён гародзіць клад дроў на падушцы, яна падышла, кранула за плячо: «Ганс, што ты робіш?» – але ён нават вухам не павёў, верагодна, таму, што ў дадатак да ўсяго быў амаль глухім, а карыстацца слыхавым апаратам не хацеў: той бесперапынна звінеў – парушэнне кантакту, – і для таго, каб стары чуў, ёй прыйшлося б увесь час прытрымліваць у ягоным вуху апарат, – занятак, ад якога яна ў рэшце рэшт адмовілася. Таму сваё пытанне ёй давялося паўтарыць некалькі разоў: «Што ты робіш?» Палец з паточаным грыбком пазногцем тыцнуў у люстэрка: «Яны наступаюць!» – «Хто, Ганс?» – «Рускія! Іх шмат! Трэба схавацца…» – «Гэта ж люстэрка, Ганс, а ў ім проста нашы адбіткі!» Але тлумачыць яму тое было ўсё роўна, што пляваць супраць ветру.

      Аднойчы ён уразіў яе тым, што ў час навальніцы, пачуўшы грукат грому, забіўся ў кут рабочай каморкі, накрыўся з галавой плеценым кашом для бялізны, і калі яна прыйшла за ім, спрабаваў і яе пасадзіць пад кош, выкрыкваючы пры гэтым поўную бязглуздзіцу. Зазірнуўшы ў размоўнік, яна не знайшла нічога падобнага, і толькі ўвечары Ральф, які ўсё ж чытаў тое-сёе пра вайну, растлумачыў, што сталінскім арганам нямецкія салдаты называлі савецкія рэактыўныя ўстаноўкі, – яна, якая таксама тое-сёе чытала і мела па гісторыі, а як жа, пяцёрку, здагадалася, што гутарка ідзе пра знакамітыя «кацюшы». Вось так яна, сядзелка, вучылася разумець свайго хворага…

      Менавіта тады ён пачаў размаўляць з люстэркам у сваім пакоі – на астатнія чамусьці не рэагаваў. Днём, узняўшыся па лесвіцы на другі паверх і не знайшоўшы яе там (хаця яна сядзела тут жа, з вязаннем альбо кнігай), ён адпраўляўся да сябе, да старога трумо з трыма люстэркамі, і неўзабаве адтуль ужо даносіліся рыпучыя гукі заезджанай кружэлкі. Прынамсі, у Ганса з’явіўся субяседнік, жартаваў Ральф, дый яна напачатку была задаволеная, што хворы не чапляецца да яе з размовамі. Ганс жа настойліва намагаўся запрасіць «старога з люстэрка» за абедзенны стол, употай адносіў «яму» то шклянку ліманаду, то яблык, а аднойчы абяззбройвальна выклаў на трумо ўсё капеечнае змесціва свайго кашалька. Вось тады да яе і дайшло: ён канчаткова страціў уяўленне пра ўласны ўзрост.

      А неўзабаве – гэты дзень Ларыса памятае выдатна – яна заспела хворага, калі ён расказваў люстэрку пра вайну: Ганс – салдат, маладзенькі радавы, казаў ён пра сябе чамусьці ў трэцяй асобе, толькі паспеў прыбыць у рэйхскамісарыят Остланд, як пачалося адступленне, гэта сапраўдная Hölle, менавіта – пекла, ён увесь час моліцца, каб яго паранілі, бо хоча да мамы… А калі ён, каверкаючы, вымавіў

Скачать книгу