ТОП просматриваемых книг сайта:
Дараванне. Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Дараванне
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7109-7
Автор произведения Коллектив авторов
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
Выйшаўшы з крамы на брукаваную вуліцу – камяні пад нагамі былі такія чыстыя ды гладкія, як быццам бы іх вымылі найдалікатнейшым дзіцячым шампунем, – яна села на лаўку насупраць велічэзнага куста руж, якія глядзелі навокал з годнасцю каранаваных асоб, – кветкі на ўбогіх клумбах яе правінцыйнага гарадка прасякнуты страхам, што іх патопчуць, вырвуць з коранем, ліквідуюць як клас, і таму намагаюцца выглядаць драбнейшымі, непрыкметнейшымі, прыніжана сціснуцца ў камяк, як і людзі ў тым горадзе, – нават кветкі разумеюць, дзе ім выпала нарадзіцца! Хіба яе маці не магла пражыць зусім іншае жыццё? Паўдня яна тады праплакала аб маці, змардаванай катаржным бытам, і вырашыла, што дзеля Светкі, так, толькі дзеля дачкі яна, Ларыса Вашкевіч, з яе такім няўдалым (д’ябал ведае чаму!) жаночым лёсам будзе цярпець маразматычныя выхадкі Ганса, не больш страшныя, чым бяскрыўдныя нумары дзіцячага ранішніка ў спецгрупе для даўнаў у параўнанні з тым, што яна спазнала дома.
Зрэшты, бывалі ў Ганса і моманты яснасці, калі хвароба раптам пераставала навальвацца на яго мозг, як мядзведзь на бабу, што заблукала ў малінніку (між іншым, іх суседка Аліцыя, адукаваная еўрапейка, дагэтуль лічыць, што на радзіме Ларысы, у Расіі («Я з Беларусі», – звыкла папраўляе яна Аліцыю), мядзведзі разгульваюць проста па вуліцах разам з абутымі ў лапці абарыгенамі). У такія моманты Ганс шчыра радаваўся яе прысутнасці ў доме і нават рабіў маленькія падарункі: прачнуўшыся раніцай, яна знаходзіла на тумбачцы сарамліва пакладзены з краю букецік маргарытак, або загорнутую ў танюткую духмяную паперу брошку, або залацістую круглую бляшанку з надпісам «Danish Butter Cookies», бляшанку, якая сама па сабе з’яўлялася шэдэўрам, а ўжо разнастайнае cookies, то бок печыва, якое ў ёй ляжала, на выгляд і на смак увогуле, на яе думку, не прызначалася для простых смяротных. Ён хваліў прыгатаваны ёю абед, распытваў пра дом,