ТОП просматриваемых книг сайта:
Дараванне. Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Дараванне
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7109-7
Автор произведения Коллектив авторов
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
Узгадаўшы тую размову (вось, немцы аддаюць сваіх блізкіх, а ён табе хто?), яна крыху супакоілася і ўпэўнена ўвайшла ў маленькі пакойчык з драўляным ложкам і стракатымі фіранкамі на вокнах. Цяпер гэта будзе Гансаў пакой. Магчыма, апошні ў яго жыцці. Іншага ён не ўбачыць. Яна ўзяла старога за руку і павяла, і ён паслухмяна пацягнуўся следам, шоргаючы тапкамі. Перад дзвярыма спыніўся, зірнуў на яе запытальна, а яна, схаваўшы збянтэжанасць, усміхнулася яму падбадзёрваюча – навошта ж палохаць хворага? «Ну вось, Гансік. Уладкоўвайся, адчувай сябе, як дома. Тут ты будзеш цяпер жыць. Тут добра. Цябе будуць даглядаць. Бачыш, які прыгожы краявід за акном? Ты зможаш любавацца кветкамі, вось толькі за агароджу выходзіць табе нельга. Ніякіх далёкіх прагулак! Мы з Ральфам будзем часта цябе наведваць. Не сумуй!» І яна абняла і пацалавала старога ў вялую прахалодную шчаку – упершыню за час іх жыцця пад адным дахам. І адчула на губах вільготны след. Дзіўна: сляза Ганса не была салёнай. Яна ўвогуле не мела смаку, як дыстыляваная вада. Пакінуўшы хворага пад наглядам медсястры, якая ўжо сюсюкала з новым жыхаром, як з дзіцёнкам, Ларыса выйшла з пакоя, міжволі адзначыўшы, што ў ім няма люстэрка, так што размаўляць Гансу не будзе з кім. У дзвярах азірнулася, каб яшчэ раз усміхнуцца і памахаць яму рукой.
– Не пакідай мяне! – раптам сказаў Ганс, абсалютна разумна гледзячы на яе, і ад яго позірку адчуўшы ў горле камяк (ну ты даеш! каго шкадуеш?), яна збегла ўніз па лесвіцы, села ў машыну і ўключыла матор, каб сагрэцца. А потым зразумела, што калоціць яе не ад холаду, а ад адчування віны – канечне ж, абсалютна недарэчнага.
Дом