Скачать книгу

ён просіцца да люстэрка, – заўважыў Янка.

      Хлопча паклацаў выключальнікам, але па-ранейшаму было цёмна.

      – Падобна, лямпачка перагарэла.

      Янка, нядоўга разважаючы, ступіў у пакой. Не паспеў ён зрабіць і некалькі крокаў, як яго пацягнула назад сястра.

      – Што? – спытаўся ён.

      У адказ дзяўчына толькі кіўнула галавой, паказваючы на падлогу. Брат павярнуўся і ўбачыў у месячным святле, як на падлозе блішчаць аскепкі дробнага шкла.

      – Мяркую, гэта і ёсць лямпачка, – выказаў здагадку Янка. – Тое, што ад яе засталося.

      – Відаць, так.

      – Лепш я вазьму ліхтарык. Не хачу параніцца.

      Звычайна ён ляжаў каля ўваходу ў хату. Янка падумаў адразу там жа ўзяць і новую лямпачку, але скрынка была пустая. Хлопец расчаравана схапіў толькі ліхтарык і накіраваўся назад да каморы. Пабачыўшы, што ў свяцільні застаўся пусты патрон, ён здагадаўся:

      – Дзеда, відаць, спяшаўся да крамы па лямпачкі. А ў паспеху ізноў забыўся зачыніць дзверы.

      – Хутчэй за ўсё. Мяне толькі турбуе, ці бачыў ён гэта, – кіўнула сястра на люстэрка.

      – Мяркую, што не. Інакш бы ён быў усхваляваны. Як я зараз. Бо баюся, што праход… – брат нервова каўтнуў паветра, – ізноў адкрыты.

      – Як гэта?

      – Вось і я б хацеў пра гэта даведацца.

      Брат з сястрой падышлі да люстэрка і паглядзелі на яго.

      – О, не… – прамовілі яны разам.

      Як яны і лякаліся, адлюстравання ніякага не было. Замест гэтага дзеці бачылі ў ім толькі змрочную пустэчу, праз якую прабівалася здалёку ледзь заўважнае святло. Янка насцярожана пасвяціў унутры.

      – Так і ёсць! Гэта той самы праход, – прамовіў хлопец.

      – Але як такое магло здарыцца? Не мог жа ён сам адкрыцца? Ты ж яго тады дакладна зачыніў.

      Брат зірнуў ніжэй і перавёў ліхтарык на вечка куфра.

      – Баюся, я здагадваюся, што тут адбылося.

      На куфры ляжаў чароўны кулончык на вяровачцы, які прызначаўся Мілане.

      – Вой! – усклікнула яна і тут жа падхапіла яго. – Няўжо ён самы? Мой любімы, – і яе твар ахінула прыемнай усмешкай.

      – Ды гэта яшчэ не ўсё, – загадкава прамовіў брат, пасвяціўшы ўгару.

      Дзяўчына падняла галаву і разгублена прамовіла:

      – Як гэта?

      Крыжык і падкова знаходзіліся на сваіх месцах. Хаця больш правільна было сказаць – не на сваіх. Яны павінны былі ляжаць у куфры пад надзейным замком, а цяпер былі ў гербе над рамай.

      – Няўжо дзеда пра ўсё даведаўся? – спалохана прамовіла Мілана.

      – Спадзяюся, што святло згасла раней, чым ён мог гэта пабачыць.

      – Цудоўна, калі так. Але ж трэба нешта з гэтым рабіць. Можа, зачыніць яго, пакуль не позна?

      У гэты момант вужык ізноў паспрабаваў узлезці на куфар, але і гэтым разам безвынікова. Тады ён засыкаў, быццам звяртаючыся да людзей.

      – Мяркую, ён просіць аб дапамозе, – здагадалася Мілана і нахілілася.

      Яна ўзяла змяю на рукі, а тая і не супраціўлялася. Але потым пачала выгінацца і рыўкамі быццам спрабавала

Скачать книгу